Знайсці
25.11.2023 / 15:2020РусŁacБел

Да беларусаў пазітыўна ставяцца 35% палякаў — апытанне

Найбольшай сімпатыяй у апытаных карыстаюцца амерыканцы. 72% рэспандэнтаў ставяцца да іх станоўча, да ўкраінцаў — 53%.

Акцыя беларусаў у Варшаве ў трэція ўгодкі прэзідэнцкіх выбараў. 9 жніўня 2023 года. Фота: «Наша Ніва»

Да беларусаў пазітыўна ставяцца 35% палякаў, негатыўна — 29%, а абыякавымі застаюцца 36%. Пра гэта сведчыць апытанне, праведзенае кампаніяй IBRiS для партала Onet, піша Reform.by.

Даследаванне ставіла мэтай даведацца ў палякаў, як яны ставяцца да тых ці іншых нацыянальнасцей, і параўнаць іх з вынікамі апытанняў мінулых гадоў (у тым ліку непасрэдна перад расійскім уварваннем ва Украіну).

Вызначана станоўча, паводле апытання, ставяцца да беларусаў 8% рэспандэнтаў, а 27% — «хутчэй станоўча». Рашуча негатыўна настроеныя 11%, а 18% — хутчэй негатыўна.

У самым канцы спісу — расейцы. Аб станоўчым стаўленні да іх заявілі толькі 13% рэспандэнтаў. Гэты адсотак зніжаецца год ад года: калі яшчэ ў 2020 годзе больш за палову палякаў станоўча ставіліся да расейцаў, то непасрэдна перад пачаткам вайны гэты паказчык знізіўся да 36%, а адразу пасля ўварвання ва Украіну — да 22%.

Найбольшай сімпатыяй у апытаных карыстаюцца амерыканцы. 72% рэспандэнтаў ставяцца да іх станоўча. Гэта крыху менш, чым адразу пасля пачатку вайны, але больш, чым у папярэднія гады. Негатыўна ставяцца да амерыканцаў толькі 2% рэспандэнтаў.

Месцы на п'едэстале гонару займаюць чэхі (63%) і славакі (62%). Тут таксама практычна не ўзнікае пытання аб негатыўных пачуццях. Чэхі не падабаюцца толькі 5% апытаных, славакі — 2%.

Далей ідуць шведы (60%), літоўцы (58%), брытанцы (57%), японцы (55%) і французы (54%).

За імі ідуць украінцы. Сёння 53% рэспандэнтаў ставяцца да сваіх усходнім суседзям з сімпатыяй. Гэта больш, чым непасрэдна перад вайной (тады было 48%), але менш, чым адразу пасля яе пачатку (тады было 64%). 20% адчуваюць да іх негатыўныя пачуцці.

Немцаў станоўча ацэньваюць 49% апытаных. 25% прытрымліваюцца процілеглага пункту гледжання, і толькі 4% заявілі аб «рэзка адмоўным» стаўленні да іх.

У параўнанні з мінулым годам, усё больш людзей кажуць, што сімпатызуюць немцам — у пачатку мінулага года гэты паказчык складаў 46%, а пасля пачатку вайны, калі Берлін крытыкавалі за марудлівасць у аказанні дапамогі Украіне, ён знізіўся да 41%.

Толькі 23% рэспандэнтаў ставяцца станоўча да арабаў (41% — адмоўна). За апошнія некалькі гадоў непрыязнасць прыкметна ўзмацнілася: яшчэ ў мінулым годзе аб негатыўным стаўленні да іх заяўлялі менш за 30% рэспандэнтаў.

Апытанне было праведзенае 27-28 кастрычніка на рэпрэзентатыўнай групе са 1100 чалавек з дапамогай стандартызаванага камп'ютарнага тэлефоннага анкетнага інтэрв'ю (CATI).

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
4
Ха-ха
5
Ого
4
Сумна
4
Абуральна
0
4
Tadeusz Bronisławowicz/адказаць/
25.11.2023
Czy podoba Ci się wszystko za darmo, kurwa? Idź do pracy, kurwa.
0
Джек Блэк/адказаць/
26.11.2023
ром, сами смотрите
0
Джек Блэк/адказаць/
26.11.2023
Tadeusz Bronisławowicz, Тадеуш Бронисавввич?Бычэк?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930