Знайсці
25.11.2023 / 15:01РусŁacБел

Гарналыжныя цэнтры ў Беларусі пачалі сезон. Дзе можна пакатацца?

У гарналыжным комплексе «Лагойск» ужо 24 лістапада пачаў працаваць навучальны схіл і чацвёртая траса, праанансаваныя таксама першыя начныя катанні.

Гарналыжны цэнтр «Лагойск». Фота: БелТА

Сёння а 14-й стартаваў сезон у гарналыжным цэнтры «Сонечная даліна» ў мінскай Курасоўшчыне. Там будуць працаваць навучальны схіл, атракцыён «Альпійскія горкі», пракат абсталявання, ski-сэрвіс. Можна скарыстацца паслугай інструктара, піша БелТА.

Гарналыжны цэнтр «Сілічы» анансаваў пачатак катанняў 1 снежня а 12.00. Будуць адкрыты трасы №1, 3, 6 і навучальны схіл. Цяпер іх рыхтуюць да прыёму гасцей. У першую чаргу ўвага надаецца асноўным маршрутам — №1, 3 і навучальнай трасе.

Можна правесці час і ў «Раўбічах». Спартыўная база адкрыта для ўсіх ахвотных. Тут па маляўнічым маршруце ўздоўж лясных масіваў праклалі лыжную трасу працягласцю 2,5 кіламетра.

Чытайце таксама:

На нядзелю паабяцалі снегапад

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930