Знайсці
25.11.2023 / 13:27РусŁacБел

Самы вялікі айсберг на Зямлі пачаў рух

Яго плошча складае 4 тысячы квадратных кіламетраў, што прыкладна ў 11 разоў больш за Мінск.

Фота з сайта: svoboda.org

Найбуйнейшы ў свеце айсберг A23a пачаў рух пасля 37 гадоў на мелі, паведамляе расійская служба Радыё Свабода.

Плошча антарктычнага айсберга складае амаль чатыры тысячы квадратных кіламетраў, што прыкладна ў 11 разоў больш за Мінск. Апошнія спадарожнікавыя здымкі паказваюць, што глыба вагой каля трыльёна тон хутка дрэйфуе міма паўночнага ўскрайку антарктычнага паўвострава, чаму спрыяюць моцныя вятры і плыні.

A23a, на якім раней размяшчалася савецкая навуковая станцыя «Дружная-1», адкалоўся ад шэльфа і сеў на мель у 1986 годзе. Чаму цяпер ён прыйшоў у рух, дакладна невядома.

«Мабыць, з часам ён трохі змяншаецца і набыў дадатковую плавучасць. Гэта дазволіла яму адарвацца ад дна і трапіць у акіянічныя плыні», — кажа глацыёлаг Олівер Марш з Брытанскай антарктычнай службы.

Эксперты асцерагаюцца, што A23a зноў сядзе на мель ля вострава Паўднёвая Джорджыя, што можа стварыць праблему для антарктычных жывёл. Мільёны цюленяў, пінгвінаў і марскіх птушак размнажаюцца на востраве і кормяцца ў прылеглых да яго водах.

Зрэшты, не выключана, што A23a разваліцца на больш дробныя часткі, як гэта здарылася з яго папярэднікам A68.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
23
Сумна
4
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930