Знайсці
25.11.2023 / 12:303РусŁacБел

На плошчы 1000-годдзя Віцебска ўстановяць флагшток «для патрыятычнага ўзбагачэння»

На сайце гарвыканкама з'явілася абвестка пра «папярэдняе інфармаванне» жыхароў наконт новага гарадскога аб'екта пад назвай «Флагшток на плошчы 1000-годдзя Віцебска». Яго дакладныя памеры яшчэ не вызначаны. Ініцыятары ўзвядзення гавораць пра канструкцыю «вышынёй ад 50 да 65 метраў».

Плошча 1000-годдзя Віцебска. Фота: jouhny-trep.tourister.ru

«Адмова ад рэалізацыі праекта не дазволіць рэалізаваць згаданыя вышэй мэты і прывядзе да адсутнасці зоны патрыятычнага ўзбагачэння і адпачынку насельніцтва», — гаворыцца ў матэрыялах «папярэдняга інфармавання».

З іншых мудрагелістых фармулёвак вынікае, што гараджан спавяшчаюць не толькі пра флагшток, але і пра «арганізацыю адпаведнага добраўпарадкавання для ўрачыстых цырымоній і экскурсій турыстаў, а таксама будаўніцтва неабходных вонкавых інжынерных сетак у ахоўнай зоне гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гістарычны цэнтр Віцебска».

Калі больш канкрэтна, то ў гістарычным цэнтры плануюць усталяваць «не меней за два святлодыёдныя экраны, канструкцыю для размяшчэння герба Рэспублікі Беларусь і гукавага абсталявання для праслухоўвання гімна, стэлу з назвай плошчы».

Плошча Тысячагоддзя знаходзіцца ў цэнтральнай частцы горада та тэрыторыі былога Ніжняга замка, які існаваў у XIV—XVIII ст. Да 1950-х тут была шчыльная гарадская забудова, якую паступова зносілі. Пасля ўзвядзення будынка драмтэатра імя Якуба Коласа плошчу, якая ўтварылася перад ім, назвалі Тэатральнай. Назва была зменена ў 1974 годзе, калі адзначалася 1000-годдзе Віцебска.

На плошчы, якая часткова забрукаваная, а часткова ўяўляе сабой зялёны газон, сёння месцяцца адрэстаўраваны храм XII ст. — Дабравешчанская царква і драўляная царква св. Аляксандра Неўскага. Таксама ў 2016 годзе тут паставілі скульптурную кампазіцыю, якая ўвасабляе прыезд Аляксандра Неўскага ў Віцебск да жонкі і сына. Дзесьці тут плануюць устанавіць і ідэалагічныя аб'екты.

«Папярэдняе інфармаванне» зусім не азначае, што ўлады вырашылі параіцца з мясцовымі жыхарамі наконт увасаблення гэтай ідэі. Віцяблян запросяць толькі на грамадскае абмеркаванне справаздачы аб уздзеянні аб'екта на навакольнае асяроддзе, якое будзе працягвацца з 26 снежня да 25 студзеня ўжо наступнага года.

Тады і прадэманструюць, як маюць выглядаць флагшток, стэла, святлодыёдныя экраны і ўсё іншае, што збіраюцца ўзвесці ў гістарычным цэнтры горада.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
7
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
11
0
Здох савок, здохне і гэтая пачвара/адказаць/
25.11.2023
Саўковыя маразматыкі ўжо узбагацілі. Аж разваліліся ад узбагачэння.
0
Павел/адказаць/
25.11.2023
Очередной распил денежных средств народа
0
зубр/адказаць/
25.11.2023
Віцебску тысячу гадоў, якіх толькі сцягоў ён не перажыў на сваім вяку, перажыве і гэтае сталінскае непаразуменне.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930