Знайсці
25.11.2023 / 11:159РусŁacБел

Беларускія дэсантнікі паказалі інструктара па працы з вернікамі. Гэта бацюшка Арцемій

На мінулым тыдні у медыях прайшла інфармацыя, што ў беларускай арміі з'явілася пасада інструктара па працы з вернікамі, на якую прызначаюцца вайскоўцы тэрміновай службы з духоўнай адукацыяй.

Айцец Арцемій. Фота: Брэсцкі веснік

У 38-й Брэсцкай дэсантна-штурмавой брыгадзе вакансія гэтая ўжо занятая. На новую пасаду пераведзены прызыўнік гэтага года айцец Арцемій, паведамляе «Брэсцкі веснік».

24-гадовы вайсковец тэрміновай службы Арцём родам з Лунінецкага раёна. Ён скончыў духоўную семінарыю ў Жыровічах, ажаніўся і нават ужо паспеў два гады праслужыць святаром у адным з праваслаўных храмаў Пінска.

Святар-дэсантнік у 38-й брыгадзе спазнае азы воінскай службы нароўні са ўсімі, а калегі нават не падазравалі, што ён мае святы сан.

Айцец Арцемій упэўнены, што «Царства Нябеснае сілай слова бярэцца», і будзе прытрымлівацца гэтага прынцыпу Святога Пісання, займаючыся духоўна-маральным выхаваннем саслужыўцаў.

Чытайце таксама:

У беларускай арміі з'явіліся інструктары па працы з вайскоўцамі-вернікамі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
18
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
7
0
Анлайнер/адказаць/
25.11.2023
Максим Дизайнер, актыўней цалуй маскаля ў дупу! 
1
Батюшка Ленин/адказаць/
25.11.2023
Бывают войны справедливые и несправедливые. И только классовая война является справедливой, потому войну империалистическую нужно превращать в войну гражданскую.
1
Амаль украiнскi досьвед/адказаць/
26.11.2023
У войсках краiн НАТО iнстытут вайсковых капеланаý гэта норма. Цiкава толькi чаму не ýзяць тое, што мае агульнапрынятую назву ý войсках свету, а назваць а-ля савецкiм "iнструктар...". Ва ýзброеных ciлах Украiны зараз больш за 738 вайсковых капеланаý i 78 з iх на афiцэрскiх пасадах. Ёсць не толькi праваслаýныя капеланы, але i капеланы грэка-каталiкi, пратэстанскiя пастары, iмамы для вайскоýцаý-мусульман
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера