Знайсці
25.11.2023 / 08:312РусŁacБел

Расейцы масава атакавалі Украіну «шахедамі»

Паветраная трывога была аб'яўлена ў шэрагу абласцей: Кіеўскай, Чаркаскай, Чарнігаўскай, Сумскай, Харкаўскай, Палтаўскай, Днепрапятроўскай, Мікалаеўскай, Кіраваградскай і Херсонскай. Атака доўжылася шэсць гадзін, былі збітыя 75 шахедаў.

«Заставайцеся ў схованках і іншых бяспечных месцах падчас сігналу паветранай трывогі. Прытрымвайцеся інфармацыйнай цішыні — не фіксуйце і не выкладвайце ў сеціва працу нашых абаронцаў», — паведамілі ў Кіеўскай абласной ваеннай адміністрацыі.

«Атака варожых ударных беспілотных лятальных аб'ектаў з поўдня і з паўночнага ўсходу працягваецца. Пагроза прымянення ўдарных БПЛА для абласцей, у якіх абвешчаная трывога, застаецца», — паведамілі ў Кіеўскай гарадской ваеннай адміністрацыі.

У Кіеве былі чуваць моцныя выбухі. У Пячэрскім раёне ўкраінскай сталіцы было падзенне абломкаў збітага БПЛА. У Саломенскім раёне, у выніку падзення абломкаў, адбылося ўзгаранне ў памяшканні дзіцячага садка.

Таксама было ўзгаранне ў жылым доме і нежылых памяшканнях.

«Вайна з цывільнымі, як і 90 гадоў таму. Тады — Галадамор [сёння адзначаюцца сумныя ўгодкі Галадамору — НН], цяпер расейцы таксама хацелі б, але не змаглі. Вось і застаецца запускаць «шахеды» па цывільных, але за ўсё будзе адказ, за ўсё будзе расплата. Украінская нацыя ёсць і будзе. Украінская дзяржава будзе станавіцца ўсё мацнейшай», — напісаў у сваім тэлеграме кіраўнік Офіса прэзідэнта Андрэй Ярмак.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
19
1
стоп рашызм/адказаць/
25.11.2023
рашысты - гэта фашысты 21 стагоддзя
1
Андрусь/адказаць/
25.11.2023
Заўважце, што расія атакуе дронамі не вайсковыя падраздзяленні на фронце, а мірныя гарады за сотні кіламетраў ад лініі фронту. Ці ж гэта не найлепшы доказ тэрарыстычнасці расіі? 
Расійская федэрацыя, як спадкаеміца ссср і расійскай імперыі застаецца такой жа антычалавечай, дзікунскай краінай, якая гатовая знішчаць і сваіх людзей мільёнамі, і грамадзян суседніх краінаў.  Відавочна, што ткую колькасць "Шахедаў" расія адмыслова накоплівала, рыхтавалася да гэтай атакі, каб прімеркаваць яе менавіта да чарговых угодкаў ушанавання памяці ахвяраў галадамору ва Украіне, які ў 1932-1933 адах таксама арганізавала масква. 
Пакуль расія існуе ў яе цяперашнім выглядзе - гэта будзе небяспека для ўсяе планеты. Чаму ЗША і іншыя дэмакратычныя краіны-сусветныя лідары не разумеюць, што адзіны крок для гарантавання бяспекі планеты - гэта вызваленне паняволеных народаў, якіх трамаюць у складзе расіі, і прывядзенне дзяржавы расійцаў у межы расійкага этнасу?  Гэта ж відавочна. 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера