Знайсці
25.11.2023 / 08:192РусŁacБел

Трубачка ў карыцы — чэшскі трдзельнік. Гатуем дома: рэцэпт і сакрэты

Без гэтых «завітых» трубачак у пасыпцы з цукру і карыцы не абыходзіцца ніводзін калядны кірмаш шмат у якіх еўрапейскіх краінах. Падчас свят іх гатуюць на адкрытым агні, але можна гэта зрабіць і ў звычайнай духоўцы.

Трдзельнік — гэта традыцыйная выпечка родам з горада Скаліца ў Славакіі. Падчас гатавання цеста намотваецца на спецыяльны пожаг па спіралі. Фота: Getty Images

Назва трубачак паходзіць ад слова trdlo, якое перакладаецца як «дурань». Верагодна, сэнс звязаны з тым, што трдзельнік — гэта полая трубачка, якая толькі здаецца вялікай, унутры ж яна — пустая, то бок хто купіць, той будзе «абдураны». Таксама trdlo — гэта металічны прут або пожаг, на якім гатуюць трдзельнік, а яшчэ гэтым словам называюць вельмі рухомых дзяцей.

Хоць многім трдзельнік вядомы як чэшскі ласунак, насамрэч ён лічыцца славацкай нацыянальнай стравай. Іншыя краіны таксама прэтэндуюць на тое, каб лічыць трдзельнік сваёй выпечкай, — сярод іх Аўстрыя і Венгрыя. Венгры называюць ласунак kürtoskalacs («кюрцёшкалач»), што азначае «камінны пірог».

Галоўная складанасць у гатаванні трдзельніка — для яго патрэбная форма-цыліндр, вакол якой трэба накручваць цеста. Калі ў вас такой формы няма, можна выкарыстаць нешта са спадручных рэчаў: маленькі слоік для джэму або скручаныя ў трубку старыя часопісы, змацаваныя гумкай і абгорнутыя фольгай.

Каб прыгатаваць трдзельнік, спатрэбіцца (на 4 штукі):

  • 250 г мукі
  • 120 мл цёплага малака
  • 60 г несалёнага масла
  • 15 г цукру
  • 7 г сухіх дрожджаў (паўпачка)
  • 3 яечныя жаўткі
  • 1 узбітае яйка
  • шчопаць солі

Для пасыпкі:

Як гатаваць:

  1. Нагрэйце малако, каб яно стала цёплым. Усыпце сухія дрожджы і трохі цукру, размяшайце да аднастайнасці. Пакіньце дражджавую сумесь у цёплым месцы на 10 хвілін, каб яна паднялася.
  2. Усыпце муку ў міску. Дадайце пакінуты цукар, шчопаць солі і яечныя жаўткі.
  3. Растапіце масла (на патэльні, на пліце або ў мікрахвалёўцы) і дадайце да мукі.
  4. Уліце дражджавую сумесь у муку.
  5. Рукамі замясіце інгрэдыенты да гладкага цеста. Калі цеста занадта моцна ліпне, дадайце трохі мукі.
  6. Накрыйце міску чыстай тканінай і пастаўце ў цёплае месца. Дайце цесту падняцца на працягу 45 хвілін.
  7. Калі цеста паднялося, падзяліце яго на кавалачкі і раскачайце ў палоскі таўшчынёй 1-1,5 см.
  8. Абгарніце палоскі вакол формы (пустой шклянкі). Калі вы выкарыстоўваеце некалькі палосак для аднаго трдельніка, шчыльна прыцісніце іх адну да адной.
  9. Вышмаруйце цеста ўзбітым яйкам.
  10. Выпякайце ў разагрэтай да 180°С духоўцы 20 хвілін.
  11. Для пасыпкі змяшайце цукар і карыцу.
  12. Акуратна дастаньце запечаны трдзельнік з формы, вышмаруйце растопленым маслам і пасыпце з усіх бакоў цукрам і карыцай.

Чытайце таксама:

Не ўся карыца аднолькавая. Два гатункі варта адрозніваць, бо адзін з іх — шкодны

Булачкі з карыцай. Стары рэцэпт сям’і столінскай шляхты 

Рэцэпт на выхадныя: бліны-сінабоны

Што дае піццё кавы з куркумай

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
зялёная/адказаць/
26.11.2023
глядзіш на падобныя прыспасобы і думаеш - колькі металу, дрэва, каб спячы, прабачце, нейкую хрэнь (полая трубачка, якая толькі здаецца вялікай, унутры ж яна — пустая, то бок хто купіць, той будзе «абдураны»)
0
трдзельнік/адказаць/
26.11.2023
а дзе васкрэсны заўтрак? ну ці ужын?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031