Знайсці
23.11.2023 / 11:281РусŁacБел

Чорная пятніца ў Беларусі. Зручны гайд па самым выгадным распродажы года

Беларускія крамы ва ўсю моц рыхтуюцца да Чорнай пятніцы. Сабралі падрабязны агляд зніжак і акцый, якія дапамогуць нядрэнна ашчадзіць.

Дзе абнавіць мэблю і тэхніку

Крама разумнай электронікі Xistore.by прапануе набыць гаджэты са зніжкай да 40%. Так, да 27 лістапада на куплі мыючага робата-пыласоса Xiaomi Robot Vacuum S10T можна будзе зэканоміць 350 рублёў. 

Фота: сайт крамы

«Электрасіла» таксама ўдзельнічае ў акцыі. Па 30 лістапада некаторыя пазіцыі бытавой тэхнікі ў крамах гэтай сеткі будуць каштаваць на 5-30% танней.

Фота: сайт крамы

У гіпермаркеце будаўнічых матэрыялаў «ОМА» распродаж прадоўжыцца амаль два тыдні: да 3 снежня цэны будуць зніжаны больш, чым на 10 тысяч тавараў.

Фота: сайт крамы

Акрамя звыклых пазіцый тыпу дрыля, які зараз каштуе на 82 рублі танней за свой першапачатковы кошт, у распродажы ўдзельнічаюць і іншыя цікавыя рэчы. Напрыклад, на куплі двухметровай елкі можна зэканоміць 40% — тое, што трэба перад надыходзячымі святамі.

Фота: сайт крамы

Да 23 лістапада можна абнавіць мэблю. «АМІ»прапануе зніжкі на крэслы, камоды, мэблевыя гарнітуры і іншыя прадметы інтэр'еру. Добры дысконт на артапедычныя матрацы — адзін з такіх прадаюць на 670 рублёў танней за першапачаткы кошт.

Фота: сайт крамы

Чаму б не адсвяткаваць пакупкі за святочным сталом? Да 26 лістапада акцыі будуць у сетцы крам Green — там абяцаюць зніжкі да 63%.

Фота: сайт крамы

Адзенне і абутак

Вытворца адзення Mark Formelle заклікае купіць 3 рэчы і атрымаць чацвёртую ў падарунак. Акцыя працягнецца да 26 лістапада і будзе дзейнічаць на сайце брэнда, а таксама ва ўсіх крамах фірмовай сеткі. Здзелка распаўсюджваецца на ўвесь асартымент тавараў — ад цёплых касцюмаў і тэрмабялізны да паўсядзённага адзення і пацешных шкарпэтак.

Фота: сайт крамы

«Элема»змяншае кошт вырабаў на траціну. Да канца тыдня паліто, курткі і паўсядзённае адзенне ад беларускага вытворцы можна будзе купіць на 30% танней.

Фота: сайт крамы

Буйныя маркетплэйсы таксама далучыліся да Чорнай пятніцы. Так, Lamodaпрапануе зніжкі да 70% на жаночае, мужчынскае і дзіцячае адзенне.

Фота: сайт крамы

Wildberries пайшоў далей — ён заваблівае пакупнікоў зніжкамі да 90%. На распродаж трапяць тавары для дома, касметыка, электроніка, адзенне і многае іншае.

Касметыка і парфумерыя

Да 30 лістапада акцыі пройдуць у краме «Залаты яблык». Рэтэйлер абяцае зніжкі да 40% і прамакоды на асобныя катэгорыі тавараў.

Фота: сайт крамы

Да распродажы далучыўся «Краўт». Крама касметыкі і аксэсуараў для прыгажосці зніжае кошт некаторых тавараў на 40%.

Фота: сайт крамы

Зніжка ў краме французскай касметыкі і парфумерыі Yves Rocher больш адчувальная — да 70%. Праўда, дзейнічае яна ўсяго на 50 пазіцый тавараў з той колькасці, што прадстаўлена ў краме.

Фота: сайт крамы

Навучанне і кнігі

Парадаваць сябе добрай кніжкай дапаможа Oz.by. Сусветныя бэстсэлеры і навінкі рынку цяпер там прадаюцца на 70% танней.

Фота: сайт крамы

Жадаеце вывучыць замежную мову, але шкадуеце грошай? Цяпер вам не адкруціцца — Lingualeoдорыць зніжкі ад 50 да 98% на розныя курсы і яшчэ 60% — на прэміум-акаўнт.

Фота: сайт крамы

Што прапануюць гандлёвыя цэнтры Мінска

З 26 па 28 лістапада ў Black Friday паўдзельнічаюць практычна ўсе магазіны ТРЦ Galleria Minsk. Чакаецца, што памер зніжак будзе дасягаць 90%.

Фота: сайт крамы

Вялікі распродаж чакаецца ў ГЦ «GREENЦЭНТР». З 24 па 26 лістапада магазіны цэнтра прапануюць зніжкі да 80%. ГЦ «Скала»рыхтуе аналагічную акцыю — на выхадных там таксама можна абнавіць гардэроб, зэканоміўшы да 80%.

Чорная пятніца ў сталічных універмагах

Мінскі ЦУМ падыходзіць да самага маштабнага распродажу года ў поўным узбраенні. 24 лістапада адзін з самых старых магазінаў горада знізіць кошт некаторых тавараў на 40%.

Сталічны ГУМабяцае зніжкі да 55%. Акрамя адзення на распродаж трапяць ювелірныя ўпрыгажэнні, тавары для дома і навагоднія цацкі.

Фота: сайт крамы

Гандлёвы дом «На Нямізе» робіць распродаж з 23 па 25 лістапада. Са зніжкай да 50% будзе прадавацца бытавая тэхніка, тавары для дома, адзенне і спартыўны інвентар.

Каб паход па крамах аказаўся па-сапраўднаму выгадным, скарыстайцеся нашымі парадамі па паспяховым шопінгу ў перыяд распродажаў.

Кацярына Гардзеева

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Алесь/адказаць/
23.11.2023
"Чорная пятніца ў Беларусі" гэта падман. Спачатку падняць цэны, а потым цiпа скiнуць. Нiдзе такога быдляцтва няма.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера