Знайсці
21.11.2023 / 16:425РусŁacБел

«Санта» закрывае частку былых крамаў «Віталюр»

У сеціве некалькі дзён таму з'явілася інфармацыя пра тое, што некаторыя былыя «Віталюры», якія перайшлі пад кіраванне «Санты» ў пачатку года, найбліжэйшым часам закрыюцца. Як высветліў партал Tochka.by, гэта сапраўды адбудзецца.

У кампаніі «Санта Рытэйл» пацвердзілі гэтую інфармацыю.

«У пачатку года мы падставілі плячо «Віталюру» ў складаны для яго перыяд і ўзялі пад сваё аперацыйнае кіраванне 81 краму гэтай сеткі: выкупілі гандлёвае абсталяванне, тавар і падтрымалі фінансава. Гэта дазволіла не толькі захаваць самае важнае —персанал і пакупнікоў, але і дапамагчы «Віталюру» разлічвацца з дзяржавай, супрацоўнікамі і пастаўшчыкамі, захаваць сваю плацежаздольнасць», — заявілі ў групе кампаній.

Там, аднак, адзначылі, што прыйшоў час «рухацца далей».

«Па шэрагу гандлёвых аб'ектаў па пагадненні бакоў дагаворы арэнды спыняюцца, і ўласнік заключае новыя дагаворы з іншымі аператарамі», — удакладнілі ў «Санта Рытэйл».

У сваю чаргу, гендырэктар «Віталюра» Віталь Яцук расказаў парталу Office Life, што шэраг крам, якія былі ў арэндзе ў «Санты», цяпер ужо перадаюць іншым гандлёвым сеткам.

Паводле яго слоў, у пачатку года, калі трэба было перадаць у арэнду і захаваць 81 краму, гэта была складаная здзелка, увасобіць у жыццё якую вырашылі з сеткай «Санта».

«На той момант у нас была дамоўленасць з «Сантай», што мы вернемся да размовы аб тым, каб перадаць частку аб'ектаў іншым гандлёвым сеткам. Напрыклад, гэта тычыцца буйных гандлёвых аб'ектаў, бо для «Санты» не характэрны гэты фармат. У выніку ў сярэдзіне лета мы правялі перамовы, і цяпер гаворка ідзе аб перадачы прыкладна 20 гандлёвых аб'ектаў», — распавёў Яцук.

Паводле яго слоў, колькасць аб'ектаў можа па выніку вырасці. Але пакуль восем крам перадаюць гандлёвай сетцы Green, чатыры будуць арандаваць «Суседзі « і два — «Гіпа». Акрамя таго, «Віталюр» вядзе перамовы яшчэ з двума аператарамі.

Чытайце таксама:

Выручка сеткі «Санта» вырасла ў 1,5 разу, але кампанія нясе страты

«Е-дастаўка» на сваім сайце абвяргае, што ў іх самыя нізкія цэны

«Знялі з яго няслаба». Банкруцтва пагражае «Востраву чысціні»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
21.11.2023
"Віталюр" як юрасоба ўсжо ліквідуцца (ці ліквідаваныя?), ды і крам з такой назвай ўжо няма.
1
Дайце .../адказаць/
21.11.2023
НА ДЗЕНЬ ДЗЯСЕЙШЫ Беларусь знаходзіцца ў стане грамадзянскай вайны, усе у сродку працуюць на Бульбастан, бо трэба як Та жыць??? Праўда, ня шкода...
2
Дайце../адказаць/
21.11.2023
Да дупы падаткаплацельшчыкаў бульбастану!!! Так ,ёсць калектыўная адпавядальнасць грамадзяне бульбастану, коцікі, маці вашу...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера