Знайсці
19.11.2023 / 17:551РусŁacБел

У беларускім Мінтрансе расказалі, чаму не купляюць расійскіх самалётаў

Міністр транспарту і камунікацый Аляксей Ляхновіч 18 лістапада ў эфіры дзяржтэлеканала «Беларусь 1» заявіў, што яго ведамства хацела б купіць расійскі самалёт для пасажырскіх перавозак. Але для рэалізацыі жадання ёсць аб'ектыўная перашкода.

Расійскі самалёт Sukhoi Superjet New. Фота: Wikimedia Commons

«На жаль, пакуль мы не можам яго набыць па зразумелых прычынах — на рынку няма чыста расійскага самалёта, — прызнаўся Ляхновіч. — Таму працуем з расійскім бокам, каб нас трохі пасунулі па тэрмінах, калі з'явіцца гэты самалёт. Хутчэй за ўсё, гэта будзе пасля 2026 года».

Раней генеральны дырэктар авіякампаніі «Белавія» Ігар Чаргінец таксама заяўляў, што плануе куплю расійскіх самалётаў, але пакуль што купляць няма чаго.

«МС-21 і Sukhoi Superjet New — чакаем, калі Расійская Федэрацыя вырабіць гэтыя самалёты. Яны часткова ўжо выпрабоўваюцца, з рознымі рухавікамі. Самалёты яшчэ не гатовыя, але ў 2024-2026 гадах павінны стаць на крыло і пайсці ў камерцыйную эксплуатацыю», — заявіў Ігар Чаргінец. 

Чытайце таксама:

Як самастойна спланаваць авіяпадарожжа і не прагадаць? Беларусы падзяліліся лайфхакамі

У Быхаве ўсё ніяк не прададуць узлётна-пасадачную паласу

Самалёт кампаніі «Победа» паведаміў пра непаладкі пасля рэйса Мінск-Масква

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
ВІТАЎТ/адказаць/
20.11.2023
А навошта беларусам падтрымоўваць маскву грашыма купляючы ў іх самалёты?
Іншая справа, што із за санкцыяў цяжка расейцам змантаваць свой самалёт. І што пра рамонты, зноў санкцыі перашкаджаюць. Чыста расейскага самалёта няма.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера