Знайсці
19.11.2023 / 02:0840РусŁacБел

Афіцэр КДБ уключыўся ў жывы эфір семінара па бяспецы ў Беларускім моладзевым хабе

Сцвярджаецца, што Камітэт дзяржбяспекі год эфектыўна маніпуляваў актывістам-эмігрантам з Магілёва Алегам Аксёнавым.

Падчас семінара ў Беларускім моладзевым хабе ў Zoom-е перад удзельнікамі з'явіўся намеснік начальніка следчага ўпраўлення Камітэта дзяржбяспекі Канстанцін Бычак. Скрыншот з відэа АНТ

18 лістапада ў дзяржаўных СМІ выйшаў новы прапагандысцкі фільмік. У ім сцвярджаецца, што лукашэнкаўскія спецслужбы год разводзілі і выкарыстоўвалі актывіста Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Алега Аксёнава.

Доўгая гульня скончылася эфектным з'яўленнем намесніка начальніка следчага ўпраўлення Камітэта дзяржбяспекі Канстанціна Бычака ў зуме анлайн-семінара па бяспецы для актывістаў эміграцыі. 

59-гадовы Алег Аксёнаў — афіцэр запасу з Магілёва, па сваёй армейскай спецыяльнасці — верталётчык. У горадзе над Дняпром ён працаваў дырэктарам спартовай базы і трэнерам па парусным спорце, кіраўніком спартклуба, а пасля вядучым інжынерам аддзела сацыяльнага забеспячэння завода «Магілёўтрансмаш».

У 1997 годзе ён стаў першым сакратаром Ленінскага райкама БПСМ — арганізацыі, пазней перайменаванай у БРСМ. Пасля працаваў індывідуальным прадпрымальнікам, кіраўніком філіяла кааператыва «Клэр», дырэктарам фірмы «ТДА ПраектМантаж». У 2010 годзе ўладкаваўся грузчыкам на Магілёўскі домабудаўнічы камбінат. Там ён стаў ініцыятарам забастоўкі, у выніку якой патрабаванні былі часткова выкананыя адміністрацыяй прадпрыемства, але самога Аксёнава звольнілі.

Да Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Аксёнаў далучыўся ў 2010 годзе. У 2013-м стаў магілёўскім каардынатарам гэтай партыі, якую лукашэнкаўцы ўпарта не хацелі рэгістраваць. У той жа год КДБ вынес яму папярэджанне за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі і паставіў на прафілактычны ўлік. Аксёнава таксама не раз затрымлівалі і судзілі па адміністрацыйных справах.

Магілёўскі журналіст, які папрасіў застацца ананімным, расказаў «Нашай Ніве», што Аксёнаў быў адным з лідараў «дармаедскіх» пратэстаў у 2017-м. А вось падчас пратэстаў 2020 году ён чамусьці знік і яго зусім не было відаць. Пры гэтым у Каардынацыйную раду апазіцыі ён увайшоў.

Беларусь Аксёнаў пакінуў у лютым 2022 года, выехаў у Польшчу. На чужыне ён працаваў то ахоўнікам, то грузчыкам.

Версія, расказаная ў фільме АНТ (праверыць яе «Наша Ніва» пакуль не можа), — наступная. У нейкі момант Алегу Аксёнаву прапануюць вакансію — пазаштатны аўдытар Падліковай палаты Еўрапейскага саюза. Ëн адпраўляе рэзюмэ, і будучага аўдытара запрашаюць на навучанне ў Zoom. Тое, што яго вучаць па-расейску, яго не насцярожвае. «Падліковая палата» просіць Аксёнава здабываць інфармацыю пра тое, як беларускія апазіцыйныя структуры выкарыстоўваюць гранты Еўрапейскага саюза — ці не раскрадаюць? Аксёнаў згаджаецца быць таемным еўрапейскім аўдытарам, хоць насамрэч камунікуе з беларускім КДБ.

Больш за год Аксёнаў наведвае самыя розныя мерапрыемствы і асяродкі і дасылае інфармацыю, якую яму ўдаецца здабываць, свайму куратару. За справаздачы яму, як сцвярджаецца, дасылалі ганарары.

У суботу 18 лістапада ў варшаўскім Беларускім моладзевым хабе быў арганізаваны семінар на тэмы бяспекі — фізічнай, фінансавай і лічбавай. Хедлайнерам павінен быў стаць прадстаўнік Падліковай палаты Еўрасаюза. Аднак замест яго падчас семінара ў Zoom-е перад удзельнікамі раптам з'явіўся намеснік начальніка следчага ўпраўлення Камітэта дзяржбяспекі Канстанцін Бычак. «Перш за ўсё, ад асобы Камітэта дзяржаўнай бяспекі я хацеў бы падзякаваць грамадзяніну Аксёнаву за доўгае і плённае супрацоўніцтва з намі, — заявіў ён. — Калі пытанняў не ўзнікла, прапаную лічыць мерапрыемства агульнай прафілактыкі паспяхова завершаным. Сустрэнемся ў следчым упраўленні КДБ», — сказаў ён на завяршэнне свайго кароткага спічу.

Дарэчы, Канстанцін Бычак атрымаў павышэнне па службе пасля таго як працаваў следчым па справах аб пратэстах 2010 года. Яго падследныя ва ўспамінах пісалі, што Бычак працаваў аддана. Тагачасны кіраўнік следчага ўпраўлення КДБ Дзмітрый Гара цяпер працуе кіраўніком Следчага камітэта.

Чаму Камітэт дзяржаўнай бяспекі вырашыў скончыць гульню з Аксёнавым менавіта цяпер? Адказу на гэтае пытанне пакуль няма.

«Вітаю. Пры прыватнай сустрэчы», — адказаў Алег Аксёнаў на просьбу журналіста «Нашай Нівы» расказаць сваю версію падзей, выслаўшы ў фэйсбук. 

Абноўлена

Аксёнаў даў каментар «Медыязоне» і патлумачыў, як так адбылося. 

— Гэта пачалося пасля аднаго мерапрыемства, дзе я пазнаёміўся з дэпутатам Еўразвязу, які сапраўды з'яўляецца чальцом камісіі па бяспецы.

Але хтосьці скарыстаўся нашымі размовамі. Пасля гэтага ад «яго» імя выйшлі на сувязь, прапанавалі працу. Я ўвесь час лічыў, што гэта сапраўды так, — сказаў Аксёнаў.

Гэта было у канцы мінулага года, падчас семінара. Супрацоўнік КДБ прадставіўся «Андрэем» (суразмоўцы камунікавалі праз тэлеграм). Сказаў, што знаходзіцца ў нейкай камісіі, офіс якой знаходзіцца ў Лондане.

Аксёнаву трэба было зрабіць тэставыя заданні для таго, каб нібыта стаць супрацоўнікам аналітычнага аддзела бяспекі Еўразвязу.

— [Працай] была прысутнасць на мерапрыемствах. Уся гэта інфармацыя, насамрэч, не вартая нічога, таму што яна была ў адкрытым доступе. Мяне запытвалі ўвесь час пра фінансавы складнік. Але ж, паколькі я не з’яўляўся арганізатарам мерапрыемстваў, ніякай інфармацыі ў гэтым плане не было. Таму я проста пазначаў, што прайшло мерапрыемства, прысутнічалі столькі чалавек, — сказаў ён.

Аксёнаў зрабіў чатыры справаздачы з мерапрыемстваў, на якіх прысутнічаў. Паводле яго словаў, гэта былі спісы ўдзельнікаў.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

«Агент мог бачыць асабістыя даныя людзей, якія дасылалі інфармацыю ў бот». Вячорка і «Інфапойнт» пракаментавалі сітуацыю з ЧКБ

«Злы дальнабой» адмаўляе працу на ГУБАЗіК. А што з яго мабільнымі праграмамі?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
140
Ха-ха
31
Ого
16
Сумна
13
Абуральна
62
2
гоблен/адказаць/
19.11.2023
Эпізод нумар 2, "...я без пропитания оставацо не могу! Где жешь я буду харчевацо?" (с) Клим Ч. 🤣 Сумленне! Вы берепутали, это не Бельгия)) это эрбешка, детка
2
Міколка/адказаць/
19.11.2023
У складзе палітычнай паліцыі альбо іншай тэрарыстычнай арганізацыі ня можа быць афіцэраў.
0
Конек/адказаць/
20.11.2023
Что-то этот Костик сильно любит самопиар. Всегда по телевизору выступал и всякие смешные случаи со своей работы рассказывал. А вот его начальник почему-то никогда не показывается и не отсвечивает, а он хоть есть и вообще в живых ли? Или Бычек и его съел? А, Костик? Отпишись здесь, небось почитываешь Нашу Нiву, следишь за своей промо компанией.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031