Знайсці
17.11.2023 / 16:378РусŁacБел

На магілёўскай абутковай фабрыцы «Шагавіта» масава звальняюць супрацоўнікаў

З 10 кастрычніка на магілёўскай абутковай фабрыцы «Шагавіта» ў сувязі з «аптымізацыяй вытворчасці» пачалося скарачэнне супрацоўнікаў. Як паведамілі ва ўпраўленні працы, занятасці і сацыяльнай абароны Магілёўскага гарвыканкама, пра гэта стала вядома яшчэ сёлета ў жніўні: прадпрыемства накіравала апавяшчэнне аб скарачэнні 66 супрацоўнікаў, паведамляе Mogilevnewsby.

Фота: Яндэкс Карты

Крыху пазней першапачатковы спіс дапоўнілі прозвішчы яшчэ шасці чалавек, таму задумацца пра пошук новага месца працы прыйшлося 72 супрацоўнікам фабрыкі (у тым ліку 20 пенсіянерам) з 331.

Органы ўлады сцвярджаюць, што ўсім звольненым нібыта прапанавалі дапамогу ў далейшым працаўладкаванні, і для пастаноўкі на ўлік ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацабароне гарвыканкама звярнуліся 16 былых работнікаў «Шагавіта». Ім былі прапанаваныя варыянты далейшага працаўладкавання з праходжаннем перападрыхтоўкі альбо выкананнем некваліфікаваных работ. 12 з іх ужо нібыта атрымалі працу на іншых магілёўскіх прадпрыемствах, а астатнія праходзяць папярэдні медыцынскі агляд.

Іншыя ж звольненыя работнікі «Шагавіты» «палічылі за лепшае заняцца пошукам працы самастойна, а некаторыя вырашылі пачакаць і крыху адпачыць, атрымаўшы адпаведныя выплаты пры звальненні».

Сама «Шагавіта», як сцвярджаецца, «па-ранейшаму працягвае працу пасля праведзенай аптымізацыі вытворчых працэсаў».

Чытайце таксама:

У Оршы паставяць «Дошку гонару» па цане дома. Тут ужо не вытрымалі нават чытачы раёнкі

МТЗ заплаціць 500 рублёў, калі прывядзеш новага супрацоўніка

«Цяпер хаджу на працу з задавальненнем». Беларусы падзяліліся досведам, як мянялі прафесію пасля 40 гадоў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Не поможет/адказаць/
17.11.2023
Ябатьки идут в разнос, вместе с своим папой и папойколи....
0
Чаркашкварка/адказаць/
17.11.2023
kiki, Ад iх гэта ад каго? Ад папаколi? А вось з апошняга 12 пакета санкцый вядома што санкцыi узмацняць яшчэ больш, ўвядзеннем яшчэ большых гандлёвых абмежаванняў, у тым ліку, санкцыі на экспарт хімічнай прадукцыі i нават паталка цэн на нафту. Санкцыi будуць яшчэ гадоў 10, нават расейская вайна скончыцца а санкцыi яшчэ будуць пасля на гады да Беларусi. так што лукашэнка не тое што да картак на прадукты давядзе, а можа яшчэ i да голада, цэны у магазiнах ужо атамныя, вышэй чым у ЕС, людзi стогнуць i зводзяць канцы з канцамi. Закончыцца як у Румынii.
0
Чаркашкварка/адказаць/
17.11.2023
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера