Знайсці
17.11.2023 / 13:331РусŁacБел

Пазаўчора быў апошні дзень аплаты маёмасных падаткаў. Што будзе, калі не заплаціў?

У лістападзе беларусы плацяць маёмасныя падаткі: на нерухомасць, зямлю і транспарт. Прычым разлічыцца трэба было 15 лістапада ўключна.

Фота: «Наша Ніва»

Напрыклад, падатак налічылі тым, хто валодае жылымі дамамі, кватэрамі, садовымі дамкамі. Як і ў выпадку з зямельным падаткам, вызваляюцца ад аплаты шматдзетныя сем'і, пенсіянеры, інваліды I і II груп і некаторыя іншыя катэгорыі грамадзян. Але ёсць нюанс: напрыклад, калі ў шматдзетнай сям'і камусьці з дзяцей ужо споўнілася 18 гадоў, то льготы не будзе. Інваліды і пенсіянеры маюць права на льготу толькі ў дачыненні да адной кватэры.

Транспартны падатак плацяць тыя, каму належаць зарэгістраваныя ў ДАІ аўтамабілі, матацыклы і іншыя віды транспартных сродкаў, якія былі выпушчаныя пасля 1992 года. Да 2025 года не плацяць падатку ўладальнікі электрамабіляў. Пенсіянеры, інваліды I і II груп і шматдзетныя плацяць толькі 50% падатку, а інваліды III групы маюць зніжку ў памеры 25%. Але толькі пры ўмове, што ў іх ёсць дзейныя правы кіроўцы.

Сума падатку залежыць ад дазволенай максімальнай масы аўтамабіля. 

Але што рабіць, калі вы не заплацілі, або не паспелі заплаціць?

Па-першае, за кожны дзень пратэрміноўкі цяпер налічваецца пеня. Яна залежыць ад стаўкі рэфінансавання Нацбанка, якая дзейнічае ў той час, пакуль вы не плаціце падатку, піша Office Life.

Па-другое, за нявыплату маёмасных падаткаў прадугледжаны штраф ад 0,5 да 10 базавых велічынь (ад 18,5 да 370 рублёў на гэты момант).

Па-трэцяе, злосныя неплацельшчыкі рызыкуюць дачакацца таго, што падатковая пачне спаганяць суму падатку прымусова. А ўжо служба прымусовага выканання можа спісаць гэтыя грошы з вашай карты, адправіць выканаўчы ліст на працу, каб грошы спісалі з заробку. Акрамя таго, у арсенале судовых выканаўцаў ёсць такія метады, як часовае абмежаванне на выезд за мяжу, часовая забарона на кіраванне транспартным сродкам і г. д.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Падаткаплацельшчык/адказаць/
17.11.2023
Сваечасовы))) артыкул.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031