Знайсці
15.11.2023 / 19:3626РусŁacБел

Тонкі намёк? Топ-чыноўнікі не прыйшлі на адкрыццё помніка Аляксандру Неўскаму, а сам помнік тлумачаць «даніной павагі расейцам»

Абстаноўка і выказванні на адкрыцці помніка Аляксандру Неўскаму ў Мінску звярнулі ўвагу.

Гісторык Ігар Марзалюк адбівае паклоны помніку Аляксандру Неўскаму. Фота: тэлеграм-канал Міністэрства абароны

На ўчорашнюю ўрачыстасць адправілі інспектара па Мінску Аляксандра Барсукова, намесніка старшыні Мінскага гарвыканкама Арцёма Цурана, праўладнага гісторыка і дэпутата Палаты прадстаўнікоў Ігара Марзалюка (які кланяўся расійскаму князю), старшыню камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Савета Рэспублікі Сяргея Рачкова, а таксама памочніка Міністра абароны па ідэалагічнай рабоце генерал-маёра Леаніда Касінскага.

Пры гэтым, мяркуючы па фота і навінах, не было топ-чыноўнікаў, таго ж віцэ-прэм'ера ці самога старшыні Мінгарвыканкама.

Мітрапаліт Веніямін, інспектар па Мінску Аляксандр Барсукоў, пасл Расіі Барыс Грызлоў і намеснік старшыні Мінскага гарвыканкама Арцём Цуран. Фота: БелТА

«Даніна павагі братам расіянам»

Арцём Цуран увекавечванне ў Мінску гістарычнага персанажа, які не мае дачынення да беларускай даўніны, апраўдваў тым, што

«гэта не проста помнік чалавеку ў гісторыі — гэта даніна павагі нашым саюзнікам, братам расейцам».

Гэтую аргументацыю чыноўніка падтрымаў лукашысцкі ананімны тэлеграм-канал «Графач». «Лепш помнікі будаваць, чым іх зносіць. І нічога кепскага няма ў павазе да гісторыі — сваёй і чужой. У Беларусі жыве амаль 800 тысяч расейцаў па нацыянальнасці», — напісаў канал, нібы падкрэсліваючы, што Неўскага да беларускай гісторыі не прыпісваюць.

«Усход патрабаваў даніны, а Захад — душу»

Зрэшты, такога тлумачэнні не ўсе трымаліся. Прапагандыст Рыгор Азаронак не прыводзіць аргументаў, як подзвігі Неўскага звязаныя з Беларуссю, але для яго важна, што дзеяча з ранняга сярэднявечча шанавалі Іван Жахлівы, Пётр І ды Сталін.

Сам жа князь, настойвае прапагандыст, быў за народ і выступаў супраць «баярскай эліткі», якая прагнула «саюза з Папам, шведамі, тэўтонамі, Захадам».

«Князь Аляксандр біўся з Захадам, прымірыўся з Усходам. Бо Усход патрабаваў даніны, а Захад — душу. Абяцаў і золата, і дапамогу <…>, але прасіў самую драбніцу — здрадзьце веры. Усход забіраў даніну, але веру не чапаў», — адзначае Азаронак.

Паводле праўладнага палітолага, пісьменніка-камуніста Андрэя Лазуткіна, помнік Неўскаму — невыпадковая ініцыятыва расійскага пасольства. Неўскі — «збіральны вобраз паспехаў Расіі на паўночна-заходнім напрамку», які «аб’ядноўвае Прыбалтыку і Беларусь у адну зону адказнасці».

«Неўскі вядомы тым, што спыніў ваенную агрэсію Тэўтонскага ордэна, якая ішла з тэрыторыі Лівоніі — сучасных балтыйскіх дзяржаў, — адзначае Лазуткін.

— Беларускі балкон, па сутнасці, сёння выконвае тую ж функцыю — у ваенным плане ён забяспечвае хуткі доступ да Калінінграда ў выпадку сухапутнай блакады НАТА, а ў плане дыпламатыі — стварае ў Прыбалтыцы вектар узаемавыгадных інтарэсаў, тыпу партоў і транзіту, уплываючы тым самым на ўнутраную палітыку. Літвы і Латвіі».

Помнік Неўскаму паставілі непадалёк ад пасольства Расіі, на перакрыжаванні вуліц Старавіленскай і Нававіленскай. У праекце ўдзельнічала расійскае вайскова-гістарычнае таварыства. На афармленне дакументацыі і ўстаноўку помніка хапіла года. На адкрыццё сабралі масоўку з дзясяткаў людзей.

Помнік Аляксандру Неўскаму, які княжыў у Ноўгарадзе ў сярэдзіне XIII стагоддзя і лічыцца палкаводцам Маскоўскай Русі, не ўнікальны для Беларусі. Ён ёсць у Віцебску. У Мінску манумент конны.

Аляксандр Неўскі браў дазвол на княжанне ў валадара Залатой Арды Батыя і плаціў яму за гэта даніну. Неўскі быў зацікаўлены ва ўмацаванні асабістай улады, таму ішоў на паклон да Батыя.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Глядзіце таксама: 

У Азаронка і Лазуткіна спыталі, ці стане Беларусь часткай Расіі. Адказ і логіка нечаканыя

Бягун раскрытыкаваў Азаронка: Ашалелы папулізм, памножаны на стэрэатыпную прапаганду

«Ён вельмі сціплы чалавек». Гендырэктар «Беларусьфільма» мяркуе, што прыйшоў час зняць фільм пра Лукашэнку

Азаронак у майцы з Z спаліў беларускі сцяг у лесе, дзе разводзіць вогнішча забаронена

Васіль Вашчыла

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
26
Ха-ха
41
Ого
0
Сумна
10
Абуральна
59
0
ошибочка/адказаць/
17.11.2023
Min, не у кобыл, не с хвостов и не молоко
5
Савецкi чалавек/адказаць/
17.11.2023
Так, Сказал пропольский комментатор. Парадокс патриотизма "свядомых" заключается в том, что никакая незалежная Беларусь им не нужна и они не против снова лечь под поляков, отдать суверенитет республики ради возрождения Речи Посполитой, где белорусы будут играть второстепенную, если не третье степенную роль. Поэтому, лучше ориентироваться на Россию, чем на поляков, которые нам чужды и веками угнетали белорусов. 
0
Улад/адказаць/
18.11.2023
Вероятный , І дзе ж, нагадайце, ў РБ усталявалі помнікі гэтым нашым выбітным тагачасным? Пажадана на конях :) 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031