Знайсці
17.11.2023 / 14:281РусŁacБел

Да Калядаў: 25 адвент-календароў на любы густ і бюджэт

Каляды і Новы год яшчэ не блізка, але людзі ўжо рыхтуюцца да іх. Напрыклад, з дапамогай адвент-календароў — набораў з 24 прысмакаў або цікавостак, разлічаных на час ад 1 да 24 снежня, каб чакаць святы было весялей. «Наша Ніва» паглядзела, што за адвент-календары ёсць у продажы. Усе цэны дзейныя на момант напісання артыкула.

Календары ад беларускіх майстроў

Пачнем з адвентаў, зробленых беларусамі, па-беларуску і для беларусаў. Усяго за 14 рублёў можна замовіць каляндар «Беларусь чакае Раство» — так, ён без начыння, але затое з адмысловымі заданнямі ў кожным вакенцы, якія дапамогуць падрыхтавацца да свята Раства і ўсвядоміць яго глыбокі сэнс.

Фота: kroplia.by

А за 82 рублі можна атрымаць утульны каляндар «Зімовыя святкі» з вакенцамі, куды можна пакласці прысмакі, касметыку, цацкі — усё, на што хопіць фантазіі! Калі хочацца смачненькага — тут прадаюць пернікавы адвент-каляндар (кошт удакладняйце ў кандытаркі).

Фота: ragna.by

Фота: smakadasha_by / Instagram

Цукеркі, шакаладкі і што душа захоча

Цяпер час класічных адвент-календароў — з салодкай начынкай. Тут выбар багаты: мы пакажам вам некаторыя яркія варыянты, але можна абраць і нешта больш бюджэтнае.

Фота: ozon.by

Адвент з цукеркамі і вафлямі ад Kinder каштуе 64,49 рубля, стылёвы нямецкі каляндар з пернікамі і цукеркамі абыдзецца ў 64,62 рубля. Шыкоўныя календары са смачнай прадукцыяй ад Lindt каштуюць, у залежнасці ад памеру, 198,84 ці ажно 356,83 рубля, але і выгляд у іх паважны.

Фота: ozon.by

Фота: ozon.by

Калі ж хочацца больш бюджэтны набор, звярніце ўвагу на гэты адвент ад Milka — яго вы атрымаеце за 31,16 рубля. Ці замоўце такі наборчык з шакаладнымі фігуркамі за 80,70 рубля, створаны, паводле этыкеткі, у Іспаніі.

Фота: wildberries.ru

Фота: wildberries.ru

Усё для дзяцей

Класічная версія адвент-календара — набор з дзіцячымі падарункамі. Шукаеце такое? Прыгледзьцеся да варыянтаў ад Lego — напрыклад, вось такі каляндар каштуе 194,57 рублёў. Звярніце ўвагу і на гэты шыкоўны набор у стылі стужкі «Назад у будучыню», які прапануюць за 209,90 рубля.

Фота: oz.by

Фота: ozon.by

Можна выбраць больш бюджэтны і развівальны адвент ад Genio kids за 46,24 рубля: тут ёсць два віды пластыліну, цацка-антыстрэс і акрылавая фарба, каб аздобіць ваш выраб.

Фота: oz.by

Старэйшым дзеткам можа спадабацца каляндар з хімічнымі эксперыментамі за 39,39 рубля. Вось дзявочы адвент з касметыкай і біжутэрыяй за 89,95 рубля, а вось цікавостка для падлеткаў — каляндар у стылі «Дзіўнейшых рэчаў» за 123,74 рубля.

Фота: ozon.by

Фота: wildberries.ru

Фота: wildberries.ru

Робім пачастунак самі

Паспрабуйце нестандартны фармат — кулінарныя адвенты. Тут і тут можна набыць зборнікі рэцэптаў, якіх хопіць на снежань ці хаця б да Каляд.

Фота: oz.by

У першым выпадку за 23,54 рубля вам дастанецца кніга з фрагментамі 30 казак і рэцэптамі да іх, а ў другім — 24 рэцэпты з сусвету Гары Потэра за 27,15 рубля. Абяцаюць калядны пірог з садавіны ад місіс Уізлі, гарачы шакалад са смакам вяршковага піва, мядова-імбірнае пячэнне ад Шчаўкунка і шмат іншага — ням-ням!

Фота: oz.by

І самі падбіраем падарункі

Часам хочацца не набываць фірмовы каляндар са змесцівам, якое прыдумалі за вас, а падрыхтаваць святочныя сюрпрызы самастойна. Для гэтай мэты можна скарыстацца адпаведнымі адвентамі, якія таксама ёсць у продажы.

Фота: oz.by

Напрыклад, за 57,88 рубля прадаюць псеўдапернікавую хатку, і ў яе акенцы можна пакласці цукеркі, сухія фрукты або любыя іншыя прысмакі. Ёсць даражэйшыя варыянты: такі адвент у выглядзе лонданскай тэлефоннай будкі каштуе 290 рублёў.

Фота: 21vek.by

А можна зрабіць падрыхтоўку адвент-календара і яго запаўненне сямейнай справай на вечары. Для гэтага падыдзе, напрыклад, вось такі зборны драўляны дом-адвент за 60,84 рублёў.

Фота: oz.by

Песцім дарослых

У календарах з акенцамі хаваюць не толькі цацкі і цукеркі, але і касметыку. Праўда, калі вы захочаце набыць такі падарунак, дзіцячымі сумамі справа не абыдзецца.

Можна набыць каляндар з касметыкай рознага тыпу – і доглядавай, і дэкаратыўнай, і са сродкамі для душа ці ванны. Такія наборы ёсць, напрыклад, у Sephora (472,56 рубля) ці Yves Rocher (297 рубля). Тыя, каму даспадобы добрыя пахі, могуць абраць каляндар з парфумай за 134,68 рубля. 

Фота: ozon.by

Фота: y-r.by

Фота: ozon.by

Хочаце яшчэ дэкаратыўнай касметыкі? Вось адпаведны набор ад Limoni за 313,17 рубля:

Фота: ozon.by

Калі цікавіць догляд немаладой скуры, трымайце ампульны адвент-каляндар ад Inspira Cosmetics за 391,44 рубля: ампулы з высокаактыўнымі сродкамі напаўняюць такую скуру карыснымі рэчывамі. Аналагічны каляндар прапануе брэнд Babor за 345,41 рубля.

Фота: ozon.by

Фота: ozon.by

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

3+4+2. Беларусы будуць адпачываць на Каляды і Новы год дзевяць дзён

«Мая маці на Вялікдзень заўсёды працавала — глядзела, хто з вучняў прыйдзе ў царкву». Чытачы згадваюць, як змагаліся з непажаданымі святамі ў БССР

Surprise Surprise. Хто такая Сіла Блэк з тыкток-мемаў

Вера Белацаркоўская

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
17.11.2023
русский мир как всегда: украдет идею - не до конца поймет, упростит, опошлит.  И через какое то время скажет  это я первый придумал... :) 
Ребяки, ну какие даты после 24 ???? Вы че???  смотрю и 25 и 31 го числа....    24 Сочельник и 25 Рождество. Россиянчики, вы одни остались со своим дико устаревшим юлианским календарем.....  
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031