Знайсці
10.11.2023 / 15:041РусŁacБел

Добрушскі дэпутат атрымаў тэрмін за гібель двух мужчын. Цяпер ён спрабуе даказаць сваю невінаватасць

У Гомельскім абласным судзе разглядаецца скарга на прысуд старшыні Насовіцкага сельвыканкама Добрушскага раёна. Сяргей Бічукоў быў прызнаны вінаватым у халатнасці, што пацягнула гібель двух чалавек. У верасні суд Добрушскага раёна пакараў яго двума гадамі калоніі-пасялення, піша «Флагшток».

У вёсцы Антонаўка ў снежні мінулага года ў закінуты шахтавы калодзеж з вадой, накрыты лістамі шыферу, упалі двое мужчын. Яны атрымалі цяжкія траўмы, ад якіх памерлі. Старшыні сельвыканкама, у юрысдыкцыі якога знаходзіўся калодзеж, выставілі абвінавачванне ў службовай халатнасці. Пасля суд прызнаў Бичукова вінаватым у неналежным выкананні службовай асобай сваіх службовых абавязкаў.

Акрамя тэрміну, суд абавязаў яго выплаціць на карысць жонкі аднаго з загінулых матэрыяльную кампенсацыю ў 20 тысяч рублёў.

Старшыня сельвыканкама віну не прызнаў і падаў скаргу на прысуд. Зараз справу разглядае Сяргей Салоўскі — суддзя, вядомы вынясеннем жорсткіх палітычных прысудаў, у тым ліку ўдзельнікам рагачоўскай групы Tor Band.

Мяркуючы па інфармацыі на сайце Добрушскага райвыканкама, Бічукоў звольнены з пасады старшыні сельвыканкама, аднак яго месца пакуль застаецца вакантным. Насовіцкі сельвыканкам — адзіны ў раёне, які не мае кіраўніка.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
5
Сумна
1
Абуральна
0
0
Ваня Минск/адказаць/
10.11.2023
Какие же все начальники мурлатые и извортливые. Желаю сидеть ему в тюрьме.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера