Знайсці
10.11.2023 / 14:255РусŁacБел

Прадстаўнік Расіі ўпершыню за 77 гадоў не змог выбрацца ў Міжнародны суд ААН

Савецкага або расійскага суддзі ў складзе Міжнароднага cуда не будзе ўпершыню ў гісторыі.

Упершыню амаль за 80 гадоў існавання Арганізацыі Аб'яднаных Нацый прадстаўнік Расіі пазбавіцца месца ў галоўнай судовай інстанцыі. Суддзя Кірыл Геваргян не змог перавыбрацца ў склад Міжнароднага суда ААН, які быў заснаваны ў 1945 годзе, каб вырашаць прававыя спрэчкі паміж дзяржавамі і даваць заключэнні па прававых пытаннях для арганізацыі, піша The Moscow Times.

Геваргян, які працаваў у судзе ААН з 2015 года, а ў 2021-м стаў яго віцэ-старшынёй, атрымаў толькі 77 галасоў на Генеральнай Асамблеі ААН, заняўшы перадапошняе месца сярод усіх кандыдатаў і апярэдзіўшы па ўзроўні падтрымкі толькі прадстаўніка Конга.

Савецкага або расійскага суддзі ў складзе Міжнароднага суда не будзе ўпершыню ў гісторыі: кандыдат ад РФ набраў меншасць галасоў у абодвух галасуючых органах (Савет бяспекі, і Генеральная асамблея), і гэта наглядна адлюстроўвае сапраўдны ўзровень падтрымкі Расіі ў ААН, зазначае міжнародны юрыст Сяргей Галубок.

Ён падкрэслівае, што невыбранне расійскага суддзі нясе не толькі сімвалічныя, але і рэальныя наступствы: у Расіі не будзе гарантаванага голасу ў справах супраць яе.

«Падтрымка кандыдатаў у Міжнародны суд — гэта не пустыя рэзалюцыі, — сказаў Галубок The Moscow Times. — Гэта асноўны судовы орган, у якога шмат спраў на разглядзе».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
27
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
1
1
а у нас в квартире газ/адказаць/
10.11.2023
На думку МПЗ, такім чынам бізнэсоўцы парушылі частку 2 артыкула 13.18 Адміністрацыйнага кодэкса — «парушэнне парадку абароту, перамяшчэння, транзіту алкагольнай прадукцыі».

А мы тут говорим о каких-то Законах для россии.
0
ИВАНЬКА/адказаць/
10.11.2023
Тепперь проще будет нормальным странам засудить РФ
0
Андрусь/адказаць/
10.11.2023
рФ як такая незаконна ў ААН увогуле прысутнічае. Яе туды ніхто не прымаў і яна і не прасілася. А тое, што яна сама сябе абвясціла праванаступніцай СССР не давала ёй права аўтаматычна займаць месцы зніклай дзяржавы ў міжнародных органах. А, улічваючы яе цяперашні статус дзяржавы-агрэсара, якая развязала найбуйнейшую вайну ў Еўропе пасля ІІ Сусветнай, пра якое сяброўства гэтай дзяржавы ў міжнародных органах увогуле можа ісці гаворка? 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера