Знайсці
09.11.2023 / 16:133РусŁacБел

У Польшчы «зайца» выгналі з цягніка. Ëн скраў аўтобус, каб даехаць дадому

У суботу, 4 лістапада нехта скраў аўтобус са стаянкі ў польскім горадзе Лембарк.

Супрацоўнікі вакзала крадзеж заўважылі толькі ў нядзелю ранкам. Праз некаторы час паліцыя знайшла аўтобус у Гдыні. За рулём сядзеў 22-гадовы жыхар гэтага горада. Паліцэйскія канфіскавалі скрадзены аўтобус і затрымалі злодзея.

З матэрыялаў справы вынікае, што ў мінулую суботу мужчына ехаў цягніком са Свідвіна ў Гдыню. Познім вечарам яго высадзілі на станцыі ў Лембарке, бо ў яго не было квітка. Таму ён вырашыў дабрацца да свайго горада іншым шляхам і скраў аўтобус.

Гэта ўжо не першая спроба мужчыны скрасці аўто. Раней ён спрабаваў скрасці грузавік Scania, але беспаспяхова. А затым — цягач MAN, і на гэты раз паспяхова. Паездка завяршылася таксама ў Гдыні пад вартай паліцыі.

Цяпер мужчыне пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
7
Ха-ха
5
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0
09.11.2023
idyiot....
3
Максим Дизайнер/адказаць/
10.11.2023
Праклятыя кантралеры!Не даюь памяркоуным дыхаць вольна!Нада была избиць их, и выкинуць с цягника у атвет!
3
Полоцкий/адказаць/
10.11.2023
Польскi мiр ён такой. нiчога дзiунага
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930