Знайсці
05.11.2023 / 20:5414РусŁacБел

«Як на панэлі сябе адчувала». Прыхільніца Лукашэнкі паскардзілася на працэдуру адбору ўдзельніц для сустрэчы чыноўнікаў

Пра «дзяржстандарт» прыгажосці расказала гомельская актывістка Наталля Пяшэвіч у чаце прарэжымнага аб’яднання «Патрыёты Беларусі», заўважыў «Флагшток».

Дзяўчаты для сустрэч чыноўнікаў падчас адкрыцця пуцеправода ў Навабеліцкім раёне. Ілюстрацыйнае фота: «Гомельская праўда»

У чаце актывістаў-лукашэнкаўцаў Пяшэвіч распавяла, што яе дачку выбралі для сустрэчы міністра Піневіча на медыцынскай канферэнцыі:

«Маю дачку выбралі сёння для сустрэчы міністра аховы здароўя. Какошнікі, чырвоная памада, кучары і гэтак далей».

Скрыны з чата

Працэс адбору дзяўчат для афіцыйнага мерапрыемства не спадабаўся дачцэ актывісткі:

«Яна сказала, што як на панэлі сябе адчувала, калі падбіралі дзяўчат-медыкаў. Рост, абавязкова худзенькая і з цёмнымі доўгімі валасамі». 

Не спадабаўся актывістцы і казённы макіяж:

«А мэйкап ім зрабілі… Прыклад таго, як з дзяўчынкі, якая выглядае ледзь на 18, стварылі 30+. Па ТБ усё прыгожа, а на справе — вымучаныя дзяўчаткі».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
22
Ха-ха
116
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
15
0
сматрашчы/адказаць/
06.11.2023
Глаунае каб жэншчына магла арбузы сабираць и аранциравалась у дойцы кароу.
0
Некакош/адказаць/
06.11.2023
Какашатнік у краіне крывых люстэркаў!
0
Валери/адказаць/
07.11.2023
Вспомнила "как на панели" было....
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930