Знайсці
05.11.2023 / 16:541РусŁacБел

Мужчына, які ў аэрапорце Гамбурга ўзяў у закладніцы дачку, здаўся паліцыі

Узброены мужчына ў аэрапорце Гамбурга здаўся паліцыі. Чатырохгадовая дачка, якую ён узяў у закладнікі, цэлая

Фота: Martin Ziemer/Getty Images)

Паліцыя Гамбурга ў сацсетцы Х (былы Twitter), паведамляе, што мужчына затрыманы.

Як піша Bild, ён утрымліваў дачку ў закладніках блізу 14 гадзін.

Раней паліцыя паведамляла, што ў мужчыны можа быць баявая зброя і выбуховыя прылады. Ён патрабаваў вылецець з дзіцем у Турцыю, перамовы з групай ён таксама вёў на турэцкай мове.

***

Мужчына ў ноч на 5 лістапада заехаў на ўзлётную паласу. Ён двойчы стрэліў у паветра, а таксама кінуў з машыны два «кактэйлі Молатава». Сітуацыю кваліфікавалі як захоп закладнікаў.

Раней СМІ паведамлялі, што прычынай інцыдэнту магла стаць спрэчка бацькоў дзяўчынкі аб апецы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
7
Абуральна
3
0
турка/адказаць/
05.11.2023
вось так - выходзьце замуж за турка. яны, як правіла, дзяцей не аддаюць
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930