Знайсці
05.11.2023 / 16:436РусŁacБел

Цыгановы расказалі, што вобшук у іх — розыгрыш пранкера Лексуса. Але гэта не канец гісторыі

Учора ўвечары з'явілася відэа, дзе прадюсар Вадзім Цыганоў расказваў, што да іх з жонкай прыйшлі з вобшукам. Але ўсё аказалася не тым, чым здавалася.

Цыгановы падчас размовы. Скрыншот відэа: vdud / YouTube

У тэлеграм-канале Вікі Цыгановай з'явілася відэа размовы Вадзіма Цыганова з пранкерам Лексусам.

«Дзякуй, хлопцы, што гэта зрабілі, гэта ўгар. Мы сыгралі добра, ваша каманда працуе на пяць балаў», — сказаў яму Цыганоў.

Але пранкеры пазней у сваім тэлеграм-канале абверглі, што ўдзельнічалі ў гэтым розыгрышы. Гісторыю з ператрусам яны назвалі «трызненнем узрушанай свядомасці». Яны заявілі, што Цыганоў тэлефанаваў, каб падзякаваць за пранк з прэм'еркай Італіі.

Нагадаем, нядаўна сямейная пара, якая падтрымлівае вайну ва Украіне, дала інтэрв'ю папулярнаму расійскаму блогеру Юрыю Дудзю, дзе падзяліліся сваімі канспіралагічнымі тэорыямі. Напрыклад, што яўрэяў будуць перасяляць у Бахмут і ўсё ідзе па плане Далеса (якога ніколі не існавала). Пазней спявачка заявіла, што тое скандальнае інтэрв'ю Дудзю зрабіла нейрасетка.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
46
Ха-ха
13
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
4
4
Красавеллы/адказаць/
05.11.2023
Жывем у час постмадэрну. Маюць права ўгараць з ютубаўскіх зорак, хамячкоў і журналісцікаў. Сам так раблю
1
Common sense/адказаць/
05.11.2023
О,уже ФСБ подключилось,чтобы забить информационную повестку. Дудь хорошо конечно этих ватников препарировал.
2
Витольд/адказаць/
05.11.2023
Чесно говоря, я думал, что цыганова уже умерла от старости, а эта старуха еще поди вшивенькие песенки поет.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930