Знайсці
05.11.2023 / 14:031РусŁacБел

Лабавое сутыкненне ў Чэрвеньскім раёне: загінуў кіроўца аднаго аўтамабіля, сям'я з другога ў бальніцы

Трагедыя здарылася ў суботу ў 19:00 на дарозе Мінск — Магілёў.

Фота: ДАІ Мінскай вобласці

32-гадовы кіроўца за рулём SsangYong рухаўся па крайняй левай паласе, каб пазбегнуць сутыкнення з трэцім аўтамабілем, што ехаў насустрач, зманеўраваў направа.

Аднак машына пайшла ў занос, выехала на сустрэчную і сутыкнулася з «Фордам», за рулём якога быў 29-гадовы мужчына.

Кіроўца «Форда» памёр па дарозе ў бальніцу.

Кіроўца SsangYong, яго 32-гадовая жонка і пяцігадовы сын з траўмамі дастаўлены ў бальніцу, паведамляе абласная ДАІ.

Чытайце таксама:

Пад Мінскам аўтамабіль збіў лася — загінулі кіроўца і аднагадовая дзяўчынка

Кіроўца таксі ноччу заснуў за рулём і ўрэзаўся ў трактар

У Клецкім раёне «Таёта» збіла двух блізнятаў на роварах. Адзін мужчына загінуў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
9
Абуральна
0
0
два дракона/адказаць/
05.11.2023
а загінуў невінаваты
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930