Знайсці
05.11.2023 / 09:399РусŁacБел

15-гадовага сына Рамзана Кадырава прызначылі на пасаду начальніка аддзела бяспекі кіраўніка Чачні

Палітолагі лічаць, што, узнагароджваючы і прасоўваючы на дзяржаўныя пасады сына, Рамзан Кадыраў паказвае яго ў якасці магчымага пераемніка на пасадзе кіраўніка Чачні.

Адам Кадыраў. Фота: інстаграм падлетка

15-гадовага сына Рамзана Кадырава прызначылі на пасаду начальніка аддзела гарантавання бяспекі кіраўніка Чачні, піша Расійская служба Радыё Свабода.

6 кастрычніка падлетак атрымаў званне Героя Чачэнскай Рэспублікі. Пазней ён быў узнагароджаны другім па значнасці ордэнам Татарстана «Дуслык» — «за значны ўклад ва ўмацаванне міжнацыянальнага і міжканфесійнага міру і згоды», а таксама найвышэйшым ордэнам Карачаева-Чаркесіі «за заслугі перад Рэспублікай».

Паведамлялася, што чачэнскае кіраўніцтва прасіла многія каўказскія рэспублікі «падтрымаць» Адама Кадырава, аднак улады Адыгеі і Кабардзіна-Балкарыі адмовіліся прысуджаць яму свае нацыянальныя ўзнагароды.

У канцы верасня кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў апублікаваў у сваім тэлеграм-канале відэа, на якім Адам збівае 19-гадовага Мікіту Жураўля, які знаходзіцца ў СІЗА па абвінавачванні ў спаленні Карана. Кадыраў-старэйшы ўхваліў гэтыя дзеянні.

Палітолагі лічаць, што, узнагароджваючы і прасоўваючы на дзяржаўныя пасады 15-гадовага Адама, Рамзан Кадыраў прадстаўляе яго ў якасці свайго магчымага пераемніка на пасадзе кіраўніка Чачні.

Чытайце таксама:

Мінімум два рэгіёны адмовіліся ўзнагародзіць сына Кадырава. У Крамлі наогул не ведаюць, што з гэтымі ўзнагародамі рабіць — Вёрстка

15-гадоваму сыну Кадырава ўручылі ордэн ад Карачаева-Чаркесіі. Учора ён атрымаў прэстыжную ўзнагароду Татарстана

15-гадоваму сыну Кадырава ўручылі прэстыжную ўзнагароду Татарстана. Перад тым яго крытыкаваў татарскі дэпутат

15-гадовы сын Рамзана Кадырава стаў Героем Чачні

«Ты будзеш мне міла ўсміхацца». Сын Кадырава, які моцна збіў чалавека ў СІЗА, адказаў на крытыку ў свой адрас

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
15
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
5
0
Федзя/адказаць/
05.11.2023
Это хорошо, больше кровников у Дыровых будет.
0
Палков/адказаць/
05.11.2023
[Рэд. выдалена]
0
Сеня Горбунков /адказаць/
06.11.2023
а школу он закончил? или сразу стал академиком? 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031