Знайсці
05.11.2023 / 08:402РусŁacБел

Паўфінал Сабаленка і Свёнтак прыпынены і перанесены з-за дажджу

Сёння ноччу ў мексіканскім Канкуне праходзіў паўфінал выніковага турніру WTA (Жаночай тэніснай асацыяцыі) паміж першай ракеткай свету Арынай Сабаленка і полькай, другой ракеткай свету Ігай Свёнтак. Але дзяўчаты паспелі згуляць толькі тры геймы першага сэта.

Арына Сабаленка. Фота: Harold Alcocer / Jam Media / Getty Images

Свёнтак вяла па геймах 2:1, і паядынак быў спынены ў чацвертым гейме пры ліку 30:30, калі на Канкун абрынуўся моцны дождж. Пасля некалькі хвілін марнага чакання гульня была перанесеная на панядзелак.

Цікава, што і трэцяя гульня ў групавым раўндзе паміж Сабаленка і Аленай Рыбакінай (Казахстан) таксама перапынялася з-за дажджу і была дагуляная на наступны дзень.

Першы паўфінал выйграла амерыканка Джэсіка Пегула, якая перамагла сваю суайчынніцу Како Гаўф — 6:2, 6:1.

Фінал чэмпіянату адбудзецца ў аўторак, калі зноў не ўзнікнуць праблемы з надвор'ем.

Па выніках турніру стане ясна, ці застанецца Арына першай ракеткай свету, якой яна стала пасля US Open.

Чытайце таксама:

Сабаленка прабілася ў паўфінал выніковага турніру, але яе матч расцягнуўся на два дні

Арына Сабаленка запатрабавала павялічыць ёй заробак

Серэна Уільямс выразала з сумеснай фатаграфіі Арыну Сабаленка

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
1
Дзядзька ў Вільні/адказаць/
05.11.2023
Ды што з таго?
05.11.2023
Нас раць, яна не прадстауляе Беларусь.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера