Знайсці
05.11.2023 / 00:412РусŁacБел

Нанесены ўдар па яшчэ адным караблі Чарнаморскага флота. Украінцы прабілі СПА каля Крымскага моста

Мінабароны Расіі прызнала, што ўкраінскія ракеты зноў прабілі супрацьпаветраную абарону, прычым у самым абароненым месцы: каля Крымскага моста.

У паведамленні Мінабароны Расіі гаворыцца, што «УСУ 4 лістапада нанеслі ўдар 15 крылатымі ракетамі па суднабудаўнічым заводзе імя Бутомы ў Керчы. Сродкамі СПА збітыя 13 крылатых ракет. У выніку трапляння крылатай ракеты праціўніка атрымаў пашкоджанні карабель, які знаходзіўся на заводзе».

Спачатку ўлады Крыма заяўлялі пра збіццё «ўсіх 18 ракет».

Керч знаходзіцца на ўсходнім ускрайку Крыма, каля Крымскага моста.

Мясцовыя тэлеграм-каналы сцвярджаюць, што ўкраінская ракета ўдарыла па малым ракетным караблі (МРК) «Аскольд», які стаяў у Керчы на суднабудаўнічым заводзе. «Аскольд» — носьбіт крылатых ракет «Калібр», якімі Расія ад пачатку вайны абстрэльвала тэрыторыю Украіны.

Раней пад ударамі ўкраінскіх ракет і беспілотнікаў Расія была вымушаная пераправіць большую частку Чарнаморскага флота з Севастопаля ў Феадосію, Керч і Новарасійск.

МРК «Аскольд» — нядаўна збудаваны карабель. Яго спусцілі на ваду ў 2021 годзе, акурат у Керчы ён і будаваўся.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
62
Панылы сорам
0
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
3
0
Камута Такінада/адказаць/
05.11.2023
У Аскольдзе нарабілі Дзір.)
0
Спадар/адказаць/
05.11.2023
Ай малайцы. Слава украинским ваярам!!!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031