Знайсці
04.11.2023 / 23:5417РусŁacБел

Беларусь у тройцы найгоршых краін Еўропы па плацежнай здольнасці

Беларусь разам з ваюючай Украінай і Косавам займае ніз рэйтынгу. 

Кампанія GfK апублікавала вынікі даследавання «Плацежная здольнасць у Еўропе, 2023 год». У даследаванні эксперты аналізавалі гэты паказчык у 42 краінах.

Высветлілася, што 16 з 42 абследаваных краін знаходзяцца на ўзроўні вышэйшым за сярэдні па Еўропе.

Першае месца ў рэйтынгу заняў Ліхтэнштэйн. Грамадзяне гэтай мікраскапічнай краіны маюць пакупніцкую здольнасць у 68 843 еўра на душу насельніцтва. За Ліхтэнштэйнам ідуць Швейцарыя з 49 592 еўра і Люксембург з 40 931 еўра.

Усяго еўрапейцы, як чакаецца, выдаткуюць каля 12,1 трлн еўра ў 2023 годзе на прадукты, жыллё, паслугі, энергазатраты, страхаванне, адпачынак.

Гэта адпавядае сярэдняй плацежнай здольнасці на душу насельніцтва памерам 17 688 еўра ў год. Гэта рост на 5,8 працэнта ў параўнанні са значэннямі леташняга года.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
2
Ха-ха
4
Ого
3
Сумна
11
Абуральна
0
0
Mafkees /адказаць/
06.11.2023
Вось, нет старина,это ты не внимательно читал мой комент. Смари,даже на минимальное пособие по безработице(для самых бичуганов) тебе хватит оплатить хату и жить и даже страховку на машину. А теперь расскажи пожалуйста сколько оно(пособие) в белке? + цены как в РБ. Что мне твои теоретические измышления когда на практике лукашэнковский рай- этот ищета и пофиг per capita-шмапита. Покупательская способность любого сдешнего бича выше чем у менеджера в хрустальном сасуце
0
Вось/адказаць/
06.11.2023
Mafkees , якія там зараз у Беларусі кошты, заробкі, не ведаю, бо болей за 10 гадоў як не жыву там) А каб дакладна адказаць на ўсе вашыя пытанні, патрэбна мець усе дадзеныя з улікам парытэтных коштаў, індэкс інфляцыі і гд. Я вам ужо тры разы спрабую пра гэта данесці)
0
Mafkees /адказаць/
07.11.2023
Вось, А каб дакладна адказаць на ўсе вашыя пытанні,....//////////// Вы дзівак,шаноўны Вось,бо уласна і не было ў мяне ніякіх пытанняў да вас,я вас ні пра што не пытаў і не разумею адкуль вы гэта узялі. Вы мабыць нешта пераблыталі.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930