Знайсці
04.11.2023 / 15:19РусŁacБел

Пры штурме Аўдзееўкі расійская армія страціла каля 200 адзінак бранятэхнікі — брытанская разведка

Такія страты расіяне панеслі з-за эфектыўнасці сучаснай украінскай ручной супрацьтанкавай зброі, мін, скідання боепрыпасаў з беспілотнікаў.

Украінскі ваяр пад Аўдзееўкай. Фота: Libkos / AP

За апошнія тры тыдні падчас штурму Аўдзееўкі ў Данецкай вобласці расійскія акупацыйныя войскі страцілі блізу 200 адзінак бранятэхнікі.

Такія страты расіяне панеслі з-за эфектыўнасці сучаснай украінскай ручной супрацьтанкавай зброі, мін, скідання боепрыпасаў з беспілотнікаў, а таксама высокадакладных артылерыйскіх сістэм, адзначылі ў брытанскай разведцы.

Па звестках ведамства, пасля такіх праблем у бранятэхніцы акупацыйныя войскі РФ пачалі выкарыстоўваць мотапяхоту для нападаў на Аўдзееўку.

Як і папярэднія расійскія наступы, штурмы Аўдзееўкі часта характарызаваліся прасоўваннем па адкрытай мясцовасці, што прыводзіла да вялікіх страт у асабовым складзе.

Брытанская разведка мяркуе, што з пачатку кастрычніка Расія ў штурмах за горад страціла некалькі тысяч салдат.

«Расійскае камандаванне працягвае дэманстраваць гатоўнасць несці вялікія страты асабовага складу дзеля нязначных тэрытарыяльных дасягненняў», — гаворыцца ў паведамленні.

Раней разведка паведаміла, што ні ўкраінскія, ні расійскія войскі не здольныя прарваць лінію фронту ва Украіне з-за надзейнай супрацьпаветранай абароны абодвух бакоў і велізарнай лініі судакранання, якую неабходна ўтрымліваць.

Чытайце таксама:

Залужны: Вайна зайшла ў тупік. Яна можа зацягнуцца на гады і выматаць украінскую дзяржаву

«Патрэбныя новыя тэхналогіі, каб прарвацца ў такой вайне». Залужны апублікаваў новы праграмны артыкул

У Офісе прэзідэнта Украіны параілі Залужнаму не выносіць сітуацыю на фронце на публіку

Зяленскі: Спробы наступу расійскіх войскаў пад Вуглядарам паспяхова адбітыя

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
13
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
4
Сумна
0
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930