Знайсці
04.11.2023 / 17:595РусŁacБел

На вялікія выхадныя ў Еўропу. Паглядзелі, што з чэргамі на мяжы

Наперадзе доўгія выхадныя, многія беларусы вырашылі правесці іх у Еўропе, што не магло не прывесці да росту чэргаў. Паглядзелі, колькі трэба часу, каб выехаць з Беларусі ў ЕС.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: ДПК Беларусі

З вечара пятніцы ва ўсіх аўтадарожных пунктах пропуску для руху легкавога транспарту назіраюцца істотныя чэргі.

Найбольшыя ўчора былі зафіксаваныя на мяжы з Польшчай у пункце пропуску «Брэст». Там цягам учорашняга дня заезду на тэрмінал чакалі больш за тры сотні легкавікоў. На літоўскім кірунку найбольшыя чэргі былі ў «Катлоўцы», там выезду з Беларусі чакала больш за 140 аўто.

Фота: скрыншот з сайта gpk.gov.by, калаж «Наша Ніва»

З надыходам суботы чэргі засталіся ва ўсіх пунктах пропуску. Па стане на 14 гадзін, на адзіным пераходзе з Латвіяй, які працуе, сабралася больш за 50 машын.

На мяжы з Літвой самая вялікая чарга на «Прывалцы» — больш за 130 легкавікоў. У «Беняконях» больш за 100. Больш за 80 у «Катлоўцы» і 50 у «Каменным Логу».

Чарга ў Польшчу зменшылася ў параўнанні з пятніцай. Па стане на 14 гадзін, заезду на тэрмінал у «Брэсце» чакаюць больш за 110 легкавікоў.

Тым не менш, гэта ўсё чэргі на гадзіны і гадзіны чакання.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
5
Ого
3
Сумна
3
Абуральна
10
04.11.2023
Ганьба, не ну вы сур'ёзна? То-бок усім абавязкова трэба было эміграваць?
Ванітуе з гэтых герояў, якія ў 2020-м прачнуліся, пахадзілі на маршы і цяпер у Варшаве і Вільні паносяць усіх, хто дома. А, між іншым, там застаецца багата людзей, якія дзесяцігоддзямі змагаюцца за беларускую справу. Што, яны таксама «норм уладкаваліся»?

Дарэчы, вы ўпэўненыя, што з 300 тысяч эмігрантаў новай хвалі хаця б палове пагражаюць крыміналкі?
1
Сатурн/адказаць/
05.11.2023
FF, да этому ганьбе ничего не докажешь) у него все ганебные, кроме него самого))
0
Максим Дизайнер/адказаць/
06.11.2023
Ганьба

Ага, и в очередях за новыми халупками посидеть еще успевают, работяжки.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930