Знайсці
04.11.2023 / 13:284РусŁacБел

Літва паведаміла пра затрыманне некалькіх сваіх грамадзян у Беларусі

Міністэрства замежных спраў Літвы атрымала інфармацыю пра некалькіх сваіх грамадзян, якія былі затрыманыя або змешчаныя ў ізалятары ў Беларусі. Паводле звестак МЗС Літвы, літоўцаў у Беларусі могуць трымаць і незаконна, піша Delfi.lt.

Памежны пераход «Катлоўка». Фота: ДПК

«Зараз у нас ёсць інфармацыя пра некалькіх грамадзян Літоўскай Рэспублікі, якіх затрымалі або якія адбываюць пакаранне ў Беларусі. Беларускія ведамствы не заўсёды адразу інфармуюць аб затрыманні літоўскіх грамадзян», — сказана ў адказе МЗС Delfi.

МЗС Літвы нагадвае, што сёлета жыхароў ужо тройчы інфармавалі пра «інтэнсіўныя варожыя і правакацыйныя дзеянні беларускіх спецслужбаў у дачыненні да грамадзян ЛР».

У ведамстве рэкамендуюць не ездзіць у Беларусь, а тых, хто там знаходзіцца, просяць неадкладна вярнуцца.

Раней пра затрыманне 25 сваіх грамадзян у Беларусі паведаміла Латвія.

Чытайце таксама:

За апошні час у Беларусі былі затрыманыя 25 грамадзян Латвіі

Лукашэнка заявіў, што ўпэўнены ў аднаўленні адносін з Літвой і Польшчай

Літва правядзе вучэнні па закрыцці мяжы з Беларуссю

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
13
1
Рагволд/адказаць/
04.11.2023
Лука пачаў браць закладнікаў з ліку грамадзян ЕЗ? Добрая навіна, якая відавочна дадасць палітычнай волі заходнім палітыкам выпісаць на яго ордэр, зачыніць мяжу для "транзітных" грузаў і актыўней дзейнічаць у датычэнні замежных актываў дыктатара і ягонага атачэння. А таксама паслабіць пазіцыі ўсялякіх орбанаў.
0
Пекин в пролёте/адказаць/
04.11.2023
Так, или Литва ремонтирует и строит дорожную инфраструктуру, предоставляет свои порты под схематоз моей семьи, или, даже ставка в Пекине не указ....
0
Пан з-пад Рудні /адказаць/
05.11.2023
В пункте пропуска "Каменный Лог" белорусские таможенники задержали гражданина Литвы, который вёз 73 кг гашиша. Ему грозит до 10 лет лишения свободы, сообщает пресс-служба Таможенного комитета +++ Адзін з трох!)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930