Знайсці
30.10.2023 / 14:5519РусŁacБел

На Дзяды еўрапейскія дыпламаты наведалі Курапаты. Там іх чакаў дэсант дзяржаўнай прэсы

Сёння дыпламаты краін Еўрапейскага саюза, Вялікабрытаніі і Швейцарыі наведалі Курапаты. На іх зноў «спусцілі» прапагандыстаў з абразамі, хамствам і правакацыйнымі пытаннямі.

Дыпламаты ў Курапатах. Фота: EUinBelarus / facebook.com

«З нагоды Дзядоў, Дня памяці продкаў, паводле даўняй традыцыі дыпламаты краін Еўрапейскага саюза, Вялікабрытаніі ды Швейцарыі наведалі Курапаты, каб ушанаваць памяць пра незлічоныя жыцці і таленты, знішчаныя пошасцю таталітарызму. Народны мемарыял Курапаты — сведка нястомнай працы многіх адважных беларусаў, што ў любое ліхалецце дбалі пра абарону годнасці ахвяр і нацыянальнай гістарычнай памяці. Маем надзею, што ўрокі гісторыі будуць засвоеныя», — гаворыцца ў паведамленні дыпламатаў.

«Чарговай правакацый» ад «еўракрасельшчыкаў» назвалі ў сваіх паведамленнях гэта прапагандысты.

«Выконваючы брудныя заказы сваіх куратараў з-за бугра, з маркотнымі тварамі і беднымі букецікамі, прадстаўнікі замежных дзяржаў працягваюць нахабна карыстацца сваім статусам. Палітычная акцыя, няйначай. Большасць з іх нават не разумелі, навошта яны там. На пытанні журналістаў — суцэльнае маўчанне і апушчаныя вочы», — распавядае СТБ.

Дыпламаты ў асноўным маўчалі ў адказ на правакацыі прапагандыстаў. Некаторыя з іх адкрыта казалі, што не хочуць з тымі размаўляць. «Ну, у вас жа ёсць язык? Вы можаце адказаць?» — удакладняў карэспандэнт СТБ.

«Патлумачце сваю пазіцыю! Ну раскажыце беларускім журналістам, навошта вы сюды прыехалі?» — чапляліся, спрабуючы злавіць хоць на чым прапагандысты.

Была там і супрацоўніца СБ Людміла Гладкая. Прапагандыстка традыцыйна накідвалася на дыпламатаў з патрабаваннямі: «Прадстаўцеся! Што вы тут робіце? Назавіце каго-небудзь з ахвяр сталінскага тэрору!»

Гладкая анансавала свой візіт у Курапаты так, што паглядзела ў акно — надвор’е кепскае. «Падумала: ну няўжо нейкая нечысць выпаўзе сёння ў Курапаты. І вы ведаеце, нечысць выпаўзла», — сказала Гладкая.

Чытайце таксама:

Курапаты: на сёння вядома амаль усё

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
33
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
121
0
Тэкля/адказаць/
30.10.2023
Які жах.... Нічога чалавечага ў гэтых прыхлябацеляў...
30.10.2023
"Журналісты" - манкурты і ****** самыя настаяшчыя. Думаюць што "вумныя і хітрыя" - дыпламатаў "патролілі". Сорам за такіх "журналістаў" перад замежным дыпламатычным корпусам.
0
Міколка/адказаць/
31.10.2023
Гледзячы на паводзіны лукашыскціх прапагандыстаў на месцы гібелі вялікай колькасці беларусаў, узгадваюцца выключна словы з песьні да дня народзінаў грышы ў выканынні Маргарыты Ляўчук:
- Хочацца з нагі табе ў твар пера...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031