Знайсці
03.10.2023 / 21:235РусŁacБел

«Нервы службовых асоб не гумовыя». Частка праўладных блогераў не ўхваляе пастаянныя даносы

Некаторыя лукашысцкія блогеры лічаць спамам атакі асобных скаржнікаў з нагоды выдуманых ЛГБТ-змоваў і дылетанцкіх трактовак гісторыі.

Святлана Жыгімонт і Вольга Бондарава. Фота: тэлеграм-канал Вольгі Бондаравай

Ананімны праўладны тэлеграм-канал «Графач» з нагоды сустрэчы Лукашэнкі з «сенатарамі» і абмеркавання падчас яе тэмы працы з насельніцтвам звярнуў увагу, што «ўлада працуе з людзьмі, вырашаючы рэальныя актуальныя праблемы», якія маюць у сваёй большасці «бытавы, а не палітызаваны характар».

«Графач» адзначыў, што лічыць «вельмі шкоднымі спробы арганізацыі штучных псеўдамасавых скаргаў і спаму ў адрас чыноўнікаў з нагоды выдуманых ЛГБТ— змоў, дылетанцкіх трактовак гісторыі, асабістай непрыязнасці да блогераў, брэндаў і г.д.»

Бо такі «спам скаржнікаў», на думку праўладнага канала, перашкаджае простым людзям вырашаць свае праблемы падчас прыёмаў у чыноўнікаў, тэлефонных ліній з імі. Да таго ж і нервы ў службовых асоб «не гумовыя».

Такая з'ява, лічыць «Графач», можа з непалітызаванай стаць палітызаванай. «А гэта заўсёды небяспечна».

Яго допісам падзяліўся прапагандыст АНТ Ігар Тур.

Меркаванне падтрымала і Святлана Вараніца з гродзенскай «Белай Русі», якая нядаўна адзначылася крытыкай у адрас прапагандыста Рыгора Азаронка. Вараніца сцвярджае, што ў Беларусі зʼявілася свая культура ў сістэме зваротаў. «І ўсё б добра, але там, дзе культура, стала зʼяўляцца і бескультурʼе. І тут што спам ЦВК і Генпракуратуры ў 2020-м, што заклікі да спаму ў 2023-м, на мой погляд, з таго сегмента, што мне бачны, — сутнасць адна: дробны шантаж і спроба ціску. Нібыта за ўсё добрае супраць усяго дрэннага. Няўжо?!»

Чытайце яшчэ:

«Не хачу, каб мая краіна станавілася азаронкаўшчынай». Ідэолаг з «Белай Русі» выступіла з нечаканым прызнаннем

«Ці варта пэцкацца, папулярызуючы гэтую грамадзянку?» Частка прапагандыстаў пайшла вайной на Бондараву

Мастачцы Жыгімонт прымроіліся «сатанізм» і «хахляцкі трызуб» у зусім нечаканым месцы

Хто такія вамбаты? Як лукашыстаў падзяліла на два лагеры адно пытанне

Антось Жупран

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Сатурн/адказаць/
04.10.2023
Как я и говорил, зажратую Бондариху начинают поджимать)
0
Сымон/адказаць/
04.10.2023
Справа ў тым, што даносы - гэта неад'емная ўмова існавання любой таталітарнай сістэмы, ў якую зараз спрабуе ператварыцца і лукашызм. Ён атрымаў смяротную рану ў 2020 і як паранены звер адчаяна шукае спосабы захаваць сабе, ужо не звяртаючы ўвагі ні на што. Але 24.02 моцна паскорыла ўсе працэсы. Таму спыніць даносы і мракабессе ўжо нельга. Мы убачым яшчэ шмат дзікунстваў, і, нажаль, ахвяр. Адлігі ня будзе, пакуль лукашызм не сажрэ сам сябе.
0
Bondarau/адказаць/
04.10.2023
Ня ведаю як вы, а я схадзіў  у краму па попкорн і пачынаю назіраць як павукі ў слоіку пачынаюць жэрці адзін аднаго.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031