Знайсці
03.10.2023 / 19:14РусŁacБел

Палітвязня Ягора Лянкевіча перавялі на турэмны рэжым

Ягор Лянкевіч адбываў тэрмін у наваполацкай калоніі № 1. Стала вядома, што ў Наваполацку 5 верасня адбыўся суд па замене яму рэжыму ўтрымання. Рашэннем суддзі Ірыны Жаровай яго перавялі на турэмны рэжым, які ён будзе адбываць у Магілёве, піша «Вясна».

Ягора Лянкевіча затрымалі 9 снежня 2021 года ў межах крымінальнай справы паводле арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 2 арт. 293 КК (удзел у масавых беспарадках).

У судзе Маскоўскага раёна Мінска 12 сакавіка 2022 года Ягора асудзілі да 5 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. У чэрвені 2022 года КДБ уключыў палітвязня ў спіс «асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці».

Чытайце таксама:

Мікіта Найдзёнаў выехаў з Беларусі. І поўны ранейшага агнявога гумару

ГУБАЗіК затрымаў яшчэ адну супрацоўніцу ТАА «ЮрСпектр»

Былы журналіст Сяргей Гардзіевіч на волі, але ў яго забралі сродкі сувязі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031