Знайсці
03.10.2023 / 16:16РусŁacБел

Напоі Alpro мяняюць назву на Planto

Напоі на расліннай аснове Alpro мяняюць назву. Цяпер іх будуць прадаваць у Беларусі і Расіі пад брэндам Planto. Асартымент пры гэтым змяняць не плануецца, паведамляе Office Life.

Cоевае, какосавае і міндальнае малако Alpro выпускала кампанія Danone. Але летась у кастрычніку кампанія анансавала, што перадасць свой бізнэс у Расіі.

Сёлета ў ліпені замежныя долі кампаніі апынуліся пад часовым кіраваннем Расмаёмасці, а дырэктарам бізнэсу стаў намеснік старшыні ўрада Чачні, пляменнік Рамзана Кадырава Якуб Закрыеў.

У верасні расійскае прадстаўніцтва Danone перайменавалі ў Health & Nutrition. Пасля лакалізацыі брэнда ў асартыменце Planto будуць дзве лінейкі: адна — без цукру, а другая — прафесійныя напоі Barista і Aroma.

Напой Actimel цяпер вырабляецца пад назвай Actimuno, а Activia называецца «АктиБио».

Чытайце таксама:

«Знялі з яго няслаба». Банкруцтва пагражае «Востраву чысціні»

У лідарах — кавярні і пончыкавыя. Якія франшызы папулярныя ў Беларусі

У Мінск вязуць iPhone 15. Калі і што з цэнамі?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031