Знайсці
03.10.2023 / 14:203РусŁacБел

У дворыку «Валадаркі» заўважылі надпіс «Наста Лойка, трымайся!»

Вярхоўны суд 3 кастрычніка разгледзеў касацыйную скаргу праваабаронцы Насты Лойка і пакінуў вырак, які вынес ёй Мінскі гарадскі суд, без зменаў.

Наста Лойка на судзе. Скрыншот відэа СТБ

Пра гэта паведамляе праваабарончая арганізацыя Human constanta, у якой працавала да арышту Наста Лойка. Праваабаронцу пакаралі 7 гадамі зняволення, неўзабаве яе мусяць адправіць для адбыцця пакарання, як мяркуецца, у гомельскую жаночую калонію.

З канца 2022 году Насту Лойка трымаюць у мінскім СІЗА на вуліцы Валадарскага. У апошнім лісце сваякам, які прыйшоў два тыдні таму, праваабаронца паведаміла, што яе перавялі з былой цеснай і бруднай камеры ў больш прасторную, чаму яна вельмі радавалася. Таксама Наста Лойка падзялілася ўражаннямі ад прагулак у турэмным дворыку, піша «Радыё Свабода».

«Амаль месяц гуляем не ў корпусе, а ў дворыках. У некаторых знаходжу надпісы «Наста Лойка, трымайся!».

Сябры маладой жанчыны лічаць, што сіл і цярпення ёй яшчэ спатрэбіцца шмат, каб пераадолець выпрабаванні на сваім шляху. Сябры арыентуюцца на прыблізную дату вызвалення, якую Наста пазначыла ў тым жа лісце — гэта 19 ліпеня 2029 года.

Аднак калегі зазначаюць, што Наста зрабіла прыпіску: «Але не выключаю працягу паводле 411 артыкула».

Наста Лойка таксама даслала спіс кніг, якія б раіла іншым прачытаць. У спісе творы пяці аўтараў: Філіпы Пэры, Стывена Хокінга, Фёдара Дастаеўскага, Рамэна Гары і Джэрома Д. Сэлінджэра. Асабліва захапляецца праваабаронца Дастаеўскім.

«Браты Карамазавы» — гэта геніяльна! Алёша і ягоны педагагічны талент, Вялікі інквізітар у Івана і суд Міценькі — па ім варта праводзіць практыкумы на юрыдычных факультэтах», — напісала Наста Лойка ў апошнім лісце на волю з «Валадаркі».

***

Наста Лойка працавала ў Human constanta. У 2022 годзе праваабаронцу некалькі разоў затрымлівалі «на суткі», але па заканчэнні апошняга тэрміну не вызвалілі, а перавялі на «Валадарку» і выставілі абвінавачанне паводле Крымінальнага кодэкса.

Суд над Настай Лойка адбыўся сёлета ў чэрвені, ён праходзіў за зачыненымі дзвярыма. Маладую жанчыну прызналі вінаватай у распальванні сацыяльнай варожасці (арт. 130 КК).

Суддзя Алена Шылько прысудзіла ёй 7 гадоў калоніі. Наста Лойка не прызнала віны і вырак абскардзіла.

Праваабаронцы прызналі Насту Лойку палітзняволенай.

Чытайце таксама:

Праваабаронцу Насту Лойку трымаюць у цеснай і цёмнай камеры

Ад праваабаронцы Насты Лойкі дайшла вестачка на волю

Палітзняволеная праваабаронца Наста Лойка стала «Выбітнай выпускніцай» ЕГУ

«Яна лічыла, што нейкі закон у Беларусі яшчэ працуе» — праваабаронца аб прысудзе Насце Лойцы

Праваабаронцы Насце Лойцы прызначылі 7 гадоў калоніі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
03.10.2023
Nasta trymaisja ! Ni zrazumela jak tak- napisy ni zafarbavali  ? Tolki narod kalamucjac.
04.10.2023
Странно, что не вылезли страдальцы, везде пишущие про русский мир: "да как она смеет восхищаться Достоевским!!! Эта ж русский мир, идеолог русского фашизма!!! Наста не ьеларуска, а русскомирная консерва!!;)))
0
яка мота /адказаць/сачыць
04.10.2023
Сатурн, о, невераятныя. Да выбараў гатовыя? Гэтым разам вас точна зарэгіструюць!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031