Знайсці
03.10.2023 / 13:033РусŁacБел

На Магілёўшчыне 11-гадовы хлопчык пакаштаваў каўстычную соду, а 4-гадовы — сродак ад грызуноў

У абодвух выпадках дзяцей, дзякуй богу, удалося выратаваць.

Фота: Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз

У пачатку верасня ў педыятрычнае аддзяленне Слаўгарадскай бальніцы трапіў 11-гадовы хлопчык з дыягназам «хімічны апёк слізістай абалонкі рота», паведамляе Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз.

Высветлілася, што дзіця, калі прыйшло са школы, было адно дома і пачула нейкі гук — нібыта з гаспадарчай пабудовы. Хлопчык пайшоў праверыць. Ён залез унутр — там увагу прыцягнула пластыкавае вядро, якое ён адкрыў і ўбачыў белае рэчыва.

Падумаўшы, што гэта цукар, хлопчык узяў яго на палец і лізнуў — адразу адчуў гарачыню ў роце і выплюнуў, потым прамыў рот вадой. Праз некаторы час бацькі адвезлі яго ў бальніцу, дзе школьніку аказалі медыцынскую дапамогу і праз некалькі дзён выпісалі.

Рэчыва, якое дзіця прыняло за цукар, было едкай шчолаччу — гідраксідам натрыю (каўстычная сода). Бацька растлумачыў, што захоўваў каўстычную соду для апрацоўкі інвентару і вулляў.

Такая сода адносіцца да высоканебяспечных па ступені ўздзеяння на арганізм рэчываў. Пры траплянні на скуру, у вочы, лёгкія, страўнікава-кішэчны тракт выклікае хімічныя апёкі, а смяротнай дозай прыёму ўнутр лічацца 10-20 г.

Другі выпадак адбыўся з 4-гадовым малым.

Хлопчык быў з мамай у гасцях у бабулі і дзядулі, знайшоў пад шафай упакоўку са сродкам супраць грызуноў і пакаштаваў адну таблетку, прыняўшы яе за цукерку.

Хуткая рэакцыя дарослых і шпіталізацыя дапамаглі пазбегнуць праблемаў.

Чытайце таксама:

У Камянецкім раёне хлопчык упаў пад мотакультыватар, які працаваў

У Бярозаўскім раёне пенсіянерка атруцілася апенькамі. Як так сталася?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
03.10.2023
Malaicy hlpczyki ! Akazalisja dobryja *degustatary* ! Zdarouiu getyja *srodki* ni pagrazaiuc.
0
Валя/адказаць/
03.10.2023
> пластыкавае вядро, якое ён адкрыў і ўбачыў белае рэчыва. Падумаўшы, што гэта цукар, хлопчык узяў яго на палец і лізнуў

11 гадоў бахуру? А паводзіны як на 4
0
даведка/адказаць/
04.10.2023
Попробовал одну таблетку, приняв её за конфету из сухого молока, которую по зомбоящику рекламирует Лукашенко.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031