У Беларусі шукаюць уладальніка самай вялікай прыватнай бібліятэкі
Галоўнага кнігалюба краіны шукае сетка Oz да свайго 24-годдзя. Рэкардсмену падораць роўна 1 999 рублёў на куплю ў Oz — гэтая лічба супадае з годам заснавання гандлёвай сеткі. А вызначаць пераможцу будуць па памерах ягонай асабістай бібліятэкі.
Змест кніг значэння не мае: гэта можа быць як класіка, так і сучасная літаратура. Нароўні з раманамі, аповесцямі, апавяданнямі і вершамі падлічаць кнігі па самаразвіцці, дапаможнікі і навучальныя дапаможнікі.
Важная і начытанасць уладальніка кнігазбору. Яго могуць спытаць, пра што любімы твор з яго бібліятэкі, або папрасіць назваць аўтара па назве рамана. Прыярытэт аддадуць тым, хто збіраў кнігі ўсё сваё жыццё і шануе іх як верных сяброў.
Невялікія, але цікавыя бібліятэкі заахвоцяць за арыгінальнасць. Арганізатары ацэняць крэатыўны падыход да фарміравання асабістага збору і наяўнасць ідэі.
Для ўдзелу ў конкурсе трэба да 15 кастрычніка запоўніць заяўку і даслаць фота асабістай бібліятэкі.
Кнігазбор абавязкова павінен быць прыватным. Фота з публічных бібліятэк або інтэрнэту просяць не дасылаць — арганізатары будуць правяраць інфармацыю.
Пераможцу конкурса падораць 1 999 рублёў на куплю кніг у Oz. Яшчэ пяць прызёраў атрымаюць па 100 рублёў кожны. Іх можна будзе выдаткаваць на любыя пакупкі, у тым ліку і на новыя кнігі.
Чытайце таксама:
Беларуская мастачка піша карціны па вядомых кнігах. Ёсць твор і на аповесць «Па што ідзеш, воўча?»
Нобелеўскія прэміі міру і па літаратуры: на каго ставяць букмекеры
Лепей нічога не рабі для Беларусі, чым зробленае вымучанае — Святлана Курс





