Знайсці
02.10.2023 / 12:222РусŁacБел

Малдова знайшла газ танней і адмовілася купляць яго ў «Газпрама»

Малдова больш не будзе закупляць прыродны газ у «Газпрама», бо рэспубліцы ўдалося атрымаць больш танны газ з альтэрнатыўных крыніц. Пра гэта 28 верасня заявіў кіраўнік малдоўскага Мінэнерга Віктар Парлікаў на Еўраатлантычным форуме ўстойлівасці ў Бухарэсце, піша РБК.

Фота: «Наша Ніва»

«Мы больш не будзем закупляць прыродны газ у «Газпрама» на тэрыторыі, кантраляванай канстытуцыйнымі ўладамі <…> Нам не толькі ўдалося атрымаць газ з іншых крыніц, мы ўвесь газ закупілі цалкам з еўрапейскага рынку», — заявіў ён.

Парлікаў падкрэсліў, што Малдове ўдалося зрабіць гэта па больш нізкай цане, чым у формуле, прапісанай у кантракце з «Газпрамам».

Са слоў кіраўніка Мінэнерга, Кішынёў больш не залежыць цалкам ад расейскага газу, як гэта было да 2021 года.

Чытайце таксама:

«Тады ў вас не будзе газу». Малдова сцвярджае, што Расія назвала суму доўгу, узяўшы лічбы са столі

Малдова дэпартавала прадстаўніка мясцовага «Спутніка» і забараніла ўезд на 10 гадоў

Памёр першы прэзідэнт Малдовы Мірча Снегур

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
50
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
0
Янка/адказаць/
02.10.2023
Гэта добрая навіна, але гэта ўсё роўна не барацьба з хваробай, бо Трансністрыя ўсё роўна за газ не плаціць.
Малдове трэба аднаўляць ўладу на тэрыторыі акупаванай расейцамі Трансністрыі aka ПМР.
Тым больш, што пасля таго, як гэта зрабіў Азербайджан у Карабаху пры поўнай бяздзейнасці расейскіх "міратворцаў", а Пуцін у чарговы раз праглынуў гібель сваіх вайскоўцаў ("Она утонула") - ў Крамля няма ні вайсковых, ні палітычных інструментаў неяк супрацьдзейнічаць аднаўленню малдоўскага суверэнітэта над Трансністрыяй. Сумняюся, што ў насельніцтва "ПМР" існуе вялікі энтузіязм бараніць тамтэйшую марыянетачную мафіёзна-тэрарыстычную ўладу, якая займаецца палітычнымі забойствамі (апошнім выпадкам было забойства Алега Хоржана ў ліпені 2023). Праблема толькі ў палітычнай волі ўладаў Малдовы.
04.10.2023
Янка, Усё будзе. Пабачым яшчэ як па падпісанню капітуляцыі Расеяй і ПМР, і Абхазія і Паўднёвая Асеція вернуцца да сваіх законных мейсцаў. 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031