Знайсці
02.10.2023 / 10:4512РусŁacБел

Ва ўніверсітэтах краіны ўводзяць абавязковую вайсковую падрыхтоўку

Вывучаць вайсковую падрыхтоўку ўсе беларускія студэнты пачнуць з верасня 2024 года. Пра гэта заявіў начальнік ваенна-транспартнага факультэта БелДУТ, палкоўнік Аляксей Паддубны.

Начальнік ваенна-транспартнага факультэта БелДУТ, палкоўнік Аляксей Паддубны. Скрын відэа

Паводле яго, цяпер вызначаецца колькасць гадзін і агульная праграма, па якой студэнты будуць вывучаць дысцыпліны агульнавайсковай накіраванасці.

Паддубны патлумачыў, што ў Беларусі армія кампактная, і не ўсё насельніцтва праходзіць службу ва УС. Для таго і існуе падрыхтоўка для студэнтаў.

«Вайсковая падрыхтоўка неабходная ўсім студэнтам, каб кожны меў паняцце аб элементарных вайсковых навыках. Гэта тактычная медыцына — як аказаць дапамогу сабе і блізкім, элементарныя навыкі абыходжання з хімічнымі атрутнымі рэчывамі, уменне абыходзіцца з мінна-выбуховымі агароджамі, і вядома, элементарныя навыкі агнявой падрыхтоўкі», — сказаў Паддубны на гомельскім тэлебачанні.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
02.10.2023
Ага , парсючок "в мундире"
02.10.2023
Такой ашалелай ваеншчыны нават у часы СССР не было. З усіх прасаў рыхтуюць да нейкай вайны. Да 2020 жылі спакойна, не было гэтай бздуры, а вось пасьля выбараў раптоўна ўсім спатрэбілася зьнішчыць гэты кавалачак зямлі, гэтую жабрацкую Беларусь. Як лукашэнка ды яго зграя за ўладу ўчапіліся, нават не толькі чорнымі пальцамі, здаецца, зубамі таксама.
0
Вот к чему готовят/адказаць/сачыць
02.10.2023
Все это уже проходили в совке, тогда тоже готовили пушечное мясо для насаждения красных имперских идей коммунизма, чтобы направлять одурманенных в Чехию, Афганистан, Балтийские страны. А сейчас будут готовить умирать за семейку, его кремлевского хозяина, его имперские скрепы, его олигархов и их миллиарды.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031