© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на
Nashaniva.com у першым абзацы.
I можа пытанне пра ягоную арыентацыю нікому не было б цікавым, калі Беларусь была б дэмакратычнай дзяржавай. Бо дэмакратыя - гэта перш за ўсё талерантнасць да ўсіх, хто непадобны да цябе. І менавіта дыктатура з яе першабытнымі, прымітыўнымі, мракабеснымі і гамафобнымі поглядамі і стаўленнем да грамадзян як да быдла - гэта заўсёды падаўленне ўсяго нестандартнага ў яе разуменні. Гэтак было пры нацыстах, пры саветах, а зараз - пры пуціне і пры лукашэнку.
Між тым ў беларускай навейшай гісторыі ўжо хапае выбітных творчых і грамадска-палітычных дзеячоў з нетрадыцыйнай арыентацыяй, якія былі нашмат больш рашучыя за "тыповае насельніцтва" ў змаганні за лепшую Беларусь: Данчык, Халезін, Сныціна і вось Падсасонны.
Агульна інтэрв'ю вельмі цікавае, пазнавальнае і раю ўсім да прагляду. Не спадабалася толькі нейкая супярэчнасць. З адзінага боку - Падсасонны падкрэсленна грэбліва ставіцца да палітыкаў. З іншага боку - ён шчыры і гарачы прыхільнік свабоды і нацыянальнага адраджэння. Але толькі палітыкі здольныя арганізаваць народ, сканцэнтраваць і накіраваць ягоную энэргію на дасягненне палітычных мэтаў. Таму варта было б з большай павагай ставіцца да ўсіх, хто сапраўды нешта робіць дзеля пераменаў у Беларусі з улікам дзікунскіх сучасных умоў для палітычнай дзейнаці унутры.