Знайсці
02.10.2023 / 09:588РусŁacБел

У Рэчыцы пачынаецца суд над Палінай Шарэндай-Панасюк. Яе збіраюцца трэці раз пакінуць за кратамі

Паліна мелася выйсці на волю яшчэ ў чэрвені 2022 года, аднак ёй накінулі год калоніі. У жніўні гэтага года яна таксама не выйшла на волю. Зараз чарговы суд.

Паліна Шарэнда-Панасюк

У Рэчыцы сёння павінен пачацца суд над актывісткай з Брэста Палінай Шарэндай-Панасюк.Паліна зноў абвінавачваецца ў злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі (ч.1 арт. 411 КК).

Разглядаць справу будзе Рэчыцкі раённы суд, выконваць ролю суддзі — Станіслаў Іванюценка, які неаднаразова выносіў прысуды па «пратэсных» адміністрацыйных і крымінальных артыкулах.

Па гэтай частцы артыкула 411 КК прадугледжана пазбаўленне волі на тэрмін да аднаго года.

Паліна Шарэнда-Панасюк была затрыманая 3 студзеня 2021 года і ў чэрвені таго ж года прысуджаная да 2 гадоў пазбаўлення волі паводле артыкулаў 364, 368 і 369 КК (абраза Лукашэнкі і прадстаўніка ўлады, гвалт у дачыненні да міліцыянта). Адбываць пакаранне яе адправілі ў жаночую калонію № 4 У Гомелі.

Яе муж Андрэй з двума малымі дзеткамі выехаў з Беларусі.

Паліна мелася выйсці на волю ў чэрвені 2022 года, але ў калоніі яе сталі ўвесь час адпраўляць у штрафны ізалятар, абвінавачваючы ў парушэнні рэжыму, у выніку завялі справу паводле арт.411 «Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы» і далі год калоніі.

Але і летам гэтага года жанчына не выйшла на волю. Неўзабаве стала вядома пра чарговую справу паводле арт. 411 КК.

На мінулум тыдні Андрэй Шарэнда звярнуўся да неабыякавых людзей з просьбай падтрымаць Паліну.

Чытайце таксама:

«Псіхалагічна Паліна трымаецца, але фізічна яе арганізм вельмі аслаблены» — зварот Андрэя Шарэнды да арганізацый і неабыякавых людзей

Стала вядома, калі будуць зноў судзіць Паліну Шарэнду-Панасюк

«Мех пабітых яблык ад невядомага «добразычліўца». Стала вядома, чаму не даходзяць перадачы да Паліны Шарэнды-Панасюк

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
2
Няважна/адказаць/
02.10.2023
Анж, я таксама не разумею. Паліну шкада, і ўсіх шкада, людзі больш значаць. Я за вызваленне любымі сродкамі, бо лепей не стане, узурпатар і ягоныя служкі зараз вельмі ўмацаваліся.
02.10.2023
Анж, ну так - ён жа здаецца ў Польшы і там бяспечна выйсці. справа не ў прафіце, а ў тым што іншых заклікае, а сам?

жанчына гераіня. захапляюся ёй і плачу аб ейных пакутах

а вось муж не можа не выклікаць пытанні і недавер
02.10.2023
"Калі ты кахаеш гэтую жанчыну то для цябе важней яе бяспека і здароўе, а не.." вось-вось. гэты момант - што Паліна, маўляў, сама супраць, каб палітвязняў выкупалі - выклікае вялікія сумневы. а ці так гэта насамрэч? і ўсё гэта наводзіць на зусім ужо сумныя "фантастачныя" думкі - а можа ён хоча... адзін выхоўваць дзяцей? спадзяюся, што гэта зусім не так. Паліну бязмерна шкада. як цяжка маці не бачыць маленькіх дзяцей
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031