Знайсці
02.10.2023 / 09:4324РусŁacБел

«Калі ўжо пяць хвілін не прасіў мільярда даляраў дапамогі». Маск апублікаваў здзеклівы мем пра Зяленскага

Мільярдэр Ілан Маск справакаваў новы скандал, апублікаваўшы ў сацсетцы X мем пра прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, які мяжуе з абразай.

Украінскія СМІ пішуць, што выява старая, але да мема дададзеныя словы: «калі прайшло пяць хвілін, а ты не папрасіў дапамогі ў мільярд даляраў».

Дыскусія аб вайсковай і фінансавай дапамозе Кіеву зноў актуалізавалася на мінулым тыдні ў сувязі з шатдаўнам, якога змагла пазбегнуць бюджэтная сістэма ЗША.

Прэзідэнт Джо Байдэн падтрымаў праект часовага бюджэту, які не ўключае дапамогу Украіне, але выключыў, што амерыканская падтрымка Украіны будзе перапыненая.

Маск неаднаразова адыгрываў прыкметную ролю ў вайне ва Украіне, у тым ліку гібрыднай.

Купіўшы Twitter, ён змякчыў абмежаванні для расійскіх прапагандысцкіх акаўнтаў. Улетку скандал узнік, калі Маск атрымаў ад уладаў Украіны экстраны запыт на актывацыю Starlink «на ўсім шляху да Севастопаля».

Маск выказаў здагадку, што Украіна хоча «патапіць большую частку расейскага флоту, які стаяў на якары», і адхіліў запыт.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
8
Плавный переход к военной диктатуре /адказаць/
02.10.2023
Вроде в Украине никогда не считалось зашкварным пошутить над власть имущими а тем более над президентом. Даже во времена Януковича это не преследовалось. А теперь при Зелеском что-то поменялось видимо.
02.10.2023
ІМЯ, зноў кампіляцыя лукашцка-рашыцкіх наратываў, якія штодня гучаць з zомба-тв. Вам муляя карупцыя ва Украіне, а у сябе пад носам вы яя не бачыце, ці ў рф - дзе карупцыяй пранізан увесь апарат. ЗША гэтым летам накіравала сваіх вайсковых аудытараў ва Украіну, і тыя не выявілі аніякіх махлярскіх фактаў з пастаўкамі зброі - ўсё ідзе на фронт! А ці быў хоць адзін аудыт у лукашыстаў ці ў твайго пуціна? Наконт украінскіх хлопцаў - яны бароняць сваю радзіму ад рашысцкай чумы, каб украінскія дзеці жылі ў вольнай і незалежнай краіне, а не пад крамлёўскім ботам. Паглядзіце колькі мільёнаў русскіх збегла ад пуцінскай мабілізацыі каб не быць пушачным мясам дзеля імперскіх ідэй. Агучыць лічбы? Вось, вось, паразмаўляйце з Харкаўчанамі, яны вам у твар плюнуць за вашую халуйскую пазіцыю, ціпа “не все так адназначна”.
02.10.2023
Плавный переход к военной диктатуре , нешта ад масіка не чуваць кпінаў у бок вашага любімага путына
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031