Знайсці
02.10.2023 / 09:385РусŁacБел

На тэрыторыі мемарыяла ахвярам рэпрэсій у Расіі паставілі бюсты Сталіна, Дзяржынскага і Леніна

У «Медным» пахаваныя польскія і, відаць, беларускія ваеннапалонныя, расстраляныя ў 1940 годзе рэгіянальным Упраўленнем НКВД, а таксама савецкія грамадзяне — ахвяры сталінскага тэрору.

 

На тэрыторыі мемарыяла ахвярам рэпрэсій у Расіі паставілі бюсты Сталіна, Дзяржынскага і Леніна. Фота: Даніла Корпусаў / Facebook

У Цвярской вобласці на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу «Меднае», які прысвечаны ахвярам палітычных рэпрэсій, усталявалі бюсты Іосіфа Сталіна, Уладзіміра Леніна, Міхаіла Калініна і Фелікса Дзяржынскага, піша Расійская служба Радыё Свабоды.

У «Медным» пахаваныя польскія і, відаць, беларускія ваеннапалонныя, расстраляныя ў 1940 годзе рэгіянальным Упраўленнем НКВД, а таксама савецкія грамадзяне — ахвяры сталінскага тэрору. Раней там быў усталяваны памятны знак «Суайчыннікам, ахвярам войнаў і рэпрэсій».

Паводле інфармацыі СМІ, у найбліжэйшыя дні на тэрыторыі мемарыяла плануюць адкрыць нейкую выставу, у сувязі з чым і былі ўсталяваныя скульптуры савецкіх кіраўнікоў. Дырэктар «Меднага» Аляксандр Чуносаў назваў гэта «лагічным і зразумелым».

 Фота з фэйсбука Данілы Корпусава

«Гэта ж эпоха. Яны што, не мелі дачынення да рэпрэсій? У чым тут вы бачыце нестыкоўку?», — сказаў Чуносаў.

Паводле звестак праваабарончага таварыства «Мемарыял», устаноўка скульптур — прамое ўказанне Дзяржаўнага цэнтральнага музея сучаснай гісторыі і дырэктара комплексу «Меднае».

У гады кіраваньня Іосіфа Сталіна ахвярамі масавых рэпрэсій у СССР сталі мільёны людзей. Пасля яго смерці многія рэпрэсаваныя былі рэабілітаваныя, а звязаныя са Сталіным аб'екты, у тым ліку гарады, — перайменаваныя. Знеслі таксама помнікі савецкаму правадыру.

Аднак у апошнія гады ў шэрагу гарадоў Расіі былі зноў пастаўлены помнікі Сталіну. Як правіла, іх ставяць на прыватнай тэрыторыі, напрыклад у дварах абкамаў КПРФ.

Ёсць, аднак, і скульптуры ў публічных месцах, як у Валгаградзе. У жніўні васьміметровы помнік Сталіну адкрылі ў горадзе Вялікія Лукі.

Чытайце таксама:

У расійскіх Вялікіх Луках святар асвяціў адкрыццё помніка Сталіну. І гэта не жарт 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Анж/адказаць/
02.10.2023
Адмарозкі
0
Сучаснае маскальскае паганства/адказаць/
02.10.2023
«Праваслаўная Расея» пакланяецца гэтым ідалам зла, а не Богу жывому. Яна зьдзекуецца зь нявінных ахвяраў і ўшаноўвае іхных забойцаў. Агідна. Дэманічна.
0
Ленін, Сталін, Дзяржынскі = ЛСД/адказаць/
02.10.2023
Ленін, Сталін, Дзяржынскі = ЛСД, галюцынагенны наркотык «русскомирских» вар'ятаў. Яны нясьвятая тройца, якой пакланяюцца блюзьнерскія расейцы.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031