Знайсці
02.10.2023 / 08:524РусŁacБел

64-гадовая беларуска падняла БЧБ-сцяг над адной з найвышэйшых гор свету

У 64 гады беларуска ўзышла на вышыню 8167 метраў, стаўшы найстарэйшай жанчынай у свеце, якая здзейсніла такое ўзыходжанне.

Лілія Яноўская на Дхаўлагіры, 30 верасня. Фота: liliya.ianovskaia.mountaineer / Facebook

Лілія Яноўская 30 верасня скарыла сваю сёмую гару, вышэйшую за 8000 метраў. На гімалайскай вершыні Дхаўлагіры яны традыцыйна ўзняла бел-чырвона-белы сцяг.

«Цяжка паверыць, што мы скарылі гэтую дзіўную гару. Дхаўлагіры — сёмая па вышыні гара ў свеце. Пакуль гэта была адна з маіх найлепшых экспедыцый», — напісала альпіністка ў фэйсбуку.

Летась жанчына разам з дачкой узняла нацыянальны сцяг на найвышэйшай кропцы свету — піку Эверэст.

Лілія Яноўская з Мінска. Разам з сямʼёй напрыканцы 1990-х пераехала ў Канаду. Цяпер жыве ў Таронта. З адукацыі яна матэматык і эканаміст. Больш за 20 гадоў працавала «ў прыватным бізнэсе па паркетнай вытворчасці». Тры гады таму жанчына вырашыла змяніць сваё жыццё і прысвяціць асноўны час таму, што горача любіць, — альпінізму і скалалажанню.

Усяго ў свеце 14 гор, вышэйшых за 8000 метраў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
02.10.2023
Абсолютна аптымістычная навіна.
2
Сцяпан/адказаць/
02.10.2023
Віншую
02.10.2023
Zvar*jacela ? U 64 gady treba unukau gljadzec a ni pa garam lazic !
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031