Знайсці
01.10.2023 / 22:102РусŁacБел

Пажар на балоце ў заказніку «Ельня» патушылі

Агонь быў заўважаны яшчэ ўчора раніцай у раёне возера Чорнае і выспы Альшэўскі. Яго тушылі ўсе выходныя.

Фота: Мінлясгас

Пажар тушылі каля 40 супрацоўнікаў Дзісненскага лясгаса, паведамляе Міністэрства лясной гаспадаркі. Пры тушэнні выкарыстоўваліся 6 мотапомпаў, больш за 2 км напорных пажарных рукавоў.

Складанасць была ў тым, што ачаг узгарання знаходзіўся ў 7 км ад бліжэйшых пад'язных шляхоў. Таму дастаўляць абсталяванне і інвентар работнікаў лясгаса давялося пры дапамозе балотахода на пнеўматычным хаду.

Цяпер пажар ліквідаваны. Праводзіцца яго акаравульванне.

Мінлясгас мяркуе, што прычынай пажару з вялікай доляй верагоднасці мог быць чалавечы фактар.

У якасці асноўных версій пажару называюць неасцярожнае абыходжанне з агнём з боку рыбакоў (у непасрэднай блізкасці знаходзіцца возера) альбо ягаднікаў (у разгары журавінавы сезон).

Балоту Ельня больш за 9 тысяч гадоў. Гэта самае вялікае верхавое балота ў Беларусі і пятае па велічыні ў Еўропе.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
01.10.2023
дык а чаму з верталёта нельга? хто-небудзь растлумачыць?
01.10.2023
Осталось подсчитать ущерб !!!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031