Знайсці
01.10.2023 / 15:38РусŁacБел

У Казахстане «па тэхнічных прычынах» адмянілі канцэрты Галкіна. Артыст казаў, што яго выступам тут перашкаджаюць на дзяржаўным узроўні

Выступленні Максіма Галкіна ў Казахстане адменены, піша «Новая газета Еўропа». 

Максім Галкін. Фота: інстаграм артыста

30 верасня кіраўніцтва Цэнтральнай канцэртнай залы «Казахстан» у Астане абвясціла, што на пляцоўцы будуць праведзены тэхнічныя работы на сетках вадаправода з 4 па 10 кастрычніка. 8 кастрычніка ў ЦКЗ павінен быў адбыцца канцэрт Максіма Галкіна.

1 кастрычніка зачыніўся і Палац Рэспублікі ў Алматы, дзе быў запланаваны выступ артыста, — там раптам «зламалася сцэна».

Раней Галкін заяўляў, што дзяржорганы Казахстана перашкаджаюць яго выступам. Паводле яго, на канцэрты сталі прадавацца квіткі, але кіраўніцтва пляцовак стала спасылацца на «выдуманыя прычыны і кулуарныя забароны».

Ва ўпраўленні культуры Астаны тады прапаноўвалі яшчэ раз падаць заяўку на выступ.

Максім Галкін з самага пачатку ўварвання войскаў РФ ва Украіну паслядоўна выступае супраць вайны. У Расіі ён абʼяўлены «замежным агентам».

У Казахстане раней таксама адмянялі выступленні і артыстаў з Расіі, якія падтрымліваюць вайну, — Паліны Гагарынай і Рыгора Лепса, а таксама там перасталі прадаваць квіткі на канцэрты комікаў, якія з'ездзілі на Данбас

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031