Знайсці
01.10.2023 / 15:044РусŁacБел

Працягваюцца масавыя затрыманні і звальненні ў Лідзе

У чацвер, 28 верасня, у Дарожна-эксплуатацыйнай вытворчасці ЖКГ у Лідзе затрымалі 7 мужчын за экстрэмісцкія пасты, каментары ў сацсетках, піша канал @lida_grab_court.

Пасля затрымання нікога не адпусцілі, сцвярджаюць праваабаронцы. Паводле іх інфармацыі, прыйшоў загад затрыманых звольніць.

Апошнім часам, паводле канала, у Лідскай ЖКГ, звольнілі да заканчэння кантракту трох праграмістаў, а таксама майстра-жанчыну. На падставе чаго — невядома.

Праваабаронцы раней паведамлялі, што 22 верасня ў Лідскай ЖКГ быў затрыманы бухгалтар.

Акрамя таго, 21-22 верасня затрыманні прайшлі на прадпрыемстве «Белтэкс Оптык», на прадпрыемстве «Лакафарба». «Хутчэй за ўсё, рэйдамі па затрыманнях займаюцца «гастралёры» з Гродна», — паведамлялі праваабаронцы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
2
Казік/адказаць/
01.10.2023
Якая розьніца, хто займаецца затрыманьнямі? Важна, хто імі кіруе, і хто з'яўляецца ініціатарам.Вядома, што пасьля падзей 2020 года на кожным прадпрыемтстве, у адміністрацыі (тыпу, "зам дырэктара") пастаўлены гэбіст. І вось яны гэтым і кіруюць. Прозвішчы гэтага ... часам вісяць нават на сайтах адпаведных устаноў. Ваша ніва гэтага ня ведае, ці баіцца публікаваць?
0
даведка/адказаць/
01.10.2023
Лидский отдел КГБ когда задержит «ХрумСтика», в котором выдают польского шпиона слишком длинные уши?
01.10.2023
Чаркашкварка, ну пока работают. Свет, газ, вода в домах есть, на неделю и больше ничего этого не отключают кроме воды летом. В колледжах, лицеях и вузах учатся, так что и замена будет. Но все может измениться неожиданно)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031