Знайсці
01.10.2023 / 13:045РусŁacБел

Блогерка выставіла ў інстаграме фота былога мужа з непрыемным подпісам. Ці парушыла яна заканадаўства?

Чым можа абярнуцца публікацыя чужых фатаграфій у інтэрнэце без згоды тых, хто на іх, і што пагражае за абразу чалавека ў сеціве, высветлілі «Мінск-Навіны».

 Ілюстрацыйны здымак. Фота: vecteezy.com

Як піша выданне, на прыём да ўчастковага інспектара міліцыі прыйшоў мінчанін і расказаў, што яго былая жонка, з якой ён шмат гадоў не размаўляе, вырашыла стаць блогеркай і распавядаць у інтэрнэце пра сямейныя каштоўнасці. Як зазначае выданне, досвед у жанчыны ёсць — у яе трэці шлюб.

Агульныя знаёмыя даслалі мужчыну скрыншоты яе старонкі ў інстаграме, дзе яна размясціла яго фатаграфіі з пастамі аб іх сумесным жыцці. Мужчына папрасіў выдаліць пасты.

У адказ жанчына выклала іх перапіску на ўсеагульны агляд і зладзіла галасаванне сярод падпісантаў: выдаляць пасты на просьбу былога ці не. Зразумеўшы, што вырашыць праблему дыялогам не атрымаецца, мінчук напісаў заяву ў міліцыю.

Калі жанчыну выклікалі для тлумачэнняў, яна не разумела, што супрацьзаконнага здзейсніла.

У міліцыі ёй растлумачылі, што гаворка ідзе не аб сямейных справах, а аб незаконным распаўсюджванні персанальных даных, за што прадугледжана адказнасць — як адміністрацыйная, так і крымінальная.

Як піша выданне, грамадзянку абвінавацілі ў правапарушэнні, прадугледжаным ч. 1 арт. 23.7 КаАП («Парушэнне заканадаўства аб абароне персанальных даных»), санкцыя якой — штраф да 50 базавых велічынь.

Гісторыя скончылася прымірэннем бакоў: блогерка папрасіла прабачэння перад былым мужам і выдаліла пасты, якія тычацца яго, з сеціва, а мужчына не стаў настойваць на прыцягненні яе да адказнасці.

Чытайце таксама:

«Чаму я не бачу таго, што бачыць ён?» Як будаўнік стаў фатографам і зафіксаваў тое, чаго больш ніколі не будзе

«Перадача інфармацыі праваахоўнікам не з'яўляецца парушэннем банкаўскай таямніцы». Сілавікі атрымаюць супердоступ да плацяжоў беларусаў

Тэлефонныя махляры развялі жанчыну з Баранавічаў на грошы, а таксама загадалі спаліць у духоўцы ноўтбук — «пакаралі за палітычныя погляды»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Волечка/адказаць/
01.10.2023
Для аматарак паскандаліць на публіку залатыя часы: твітары-іксы-інстаграмы-тыктокі
01.10.2023
а вось, калі яжэжмаці выкладваюць фоты голых немаўлят з пісюнамі, гэта як называецца?
4
плот/адказаць/
01.10.2023
:/, жанчына мае права распаражацца сваім целам як хоча
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031