Знайсці
01.10.2023 / 12:2410РусŁacБел

У Славакіі найбольш галасоў набралі папулісты экс-прэм'ера Фіца

На выбарах у Славакіі, паводле папярэдніх вынікаў пасля падліку амаль усіх галасоў, перамогу атрымала папулісцкая партыя экс-прэмʼера Роберта Фіца.

Роберт Фіца прыбывае ў штаб-кватэру сваёй партыі, 30 верасня 2023 г. Фота: Darko Bandic / AP Photo

Па выніках апрацоўкі больш як 99% пратаколаў, больш за ўсё галасоў атрымала Smer-SD («Кірунак — сацыял-дэмакратыя») былога прэмʼера Роберта Фіца — 23%.

На другім месцы апынулася ліберальная «Прагрэсіўная Славакія» Міхала Шымечкі з 18%. 

На трэцім месцы — сацыял-дэмакратычная партыя «Голас» экс-прэмʼера Петэра Пелегрыні з 15%.

Акрамя таго, у парламент праходзяць кансерватары, хрысціянскія дэмакраты, нацыяналісты і яшчэ адна ліберальная партыя. Палітычны ландшафт у Славаччыне даволі моцна фрагментаваны.

Прарасійскія неафашысты з «Народнай партыі «Наша Славаччына» Марціна Катлебы, якія раней былі рэпрэзентаваныя ў парламенце, на гэты раз не набралі нават 1% галасоў.

Роберт Фіца падчас перадвыбарчай кампаніі казаў, што ў выпадку ягонай перамогі Славакія больш не пашле Украіне «ніводнага патрона». Фіца таксама выступаў супраць уступлення Украіны ў НАТА. Аднак падчас свайго ранейшага кіравання Фіца заставаўся ў рэчышчы агульнаеўрапейскай палітыкі.

5 гадоў таму Роберт Фіца быў вымушаны сысці ў адстаўку з паста прэм'ера пасля забойства журналіста Яна Куцыяка і ягонай нявесты. Журналіст займаўся расследаваннямі карупцыі і магчымымі сувязямі славацкіх палітыкаў якраз з кіруючай партыі з італьянскай мафіяй.

Тады па ўсёй краіне прайшлі масавыя акцыі памяці, якія пазней перараслі ў масавыя пратэсты з патрабаваннем адстаўкі кабінета міністраў.

Новы ўрад могуць сфарміраваць партыя Фіца, сацыял-дэмакраты Пелегрыні і нацыяналісты. Калі гэта ім не ўдасца, то можа ўзнікнуць кааліцыя лібералаў, сацыял-дэмакратаў і кансерватараў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Common sense /адказаць/
01.10.2023
бабруйчанін, у них другой резон вступления в НАТО. Это им нужна помощь,так что они все сделали правильно. Тем более что они ближе к росии чем какая-нибудь Бельгия или Франция
2
бабруйчанін/адказаць/
01.10.2023
Common sense , На..вошта мне іх.резоны ???))) бельгія францыя больш часу пратрымалісь у 2 Светавую??І зараз кінуьісь па закрамам ледзь наскрєблі з усей "наты"
1
Кропка/адказаць/
01.10.2023
"ой, а к о это сделал? ай-яй-яй", а вы артыкул хоць прачыталі ці абы ляпнуць? Розніца ў галасах паміж партыямі складае ўсяго 5%. Па-другое, вы да славацкага народу не маеце аніякага дачынення каб казаць ад іх імені наконт стаўлення да мігрантаў. Такая рыса ўласціла хлуслівым лукашыстам ды пустамелям-папулістам.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031