Знайсці
01.10.2023 / 08:334РусŁacБел

Ці даставаць цёплыя рэчы? Якога надворʼя чакаць на наступным тыдні

Верасень сёлета падоўжыў лета. Аднак у Беларусь паступова пачне прарывацца восень, і кастрычнік пачнецца з пахаладання. Тэмпература панізіцца, але ўсё роўна застанецца вышэй за кліматычную норму.

 У пачатку тыдня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, месцамі магчымы невялікія кароткія дажджы. Вецер заходні, паўднёва-заходні, умераны, перадае АНТ.

Тэмпература ноччу — ад +6°C да +12°C, днём у панядзелак паветра прагрэецца ад +15°C да +19°C, у аўторак +19°C… +25°C.

У сярэдзіне тыдня за сітуацыю ў атмасферы над Беларуссю пачне адказваць непагодлівы атмасферны фронт з паўночнага захаду Еўропы. Уначы па паўночным захадзе, днём на большай частцы тэрыторыі — дажджы рознай інтэнсіўнасці.

Ноччу ў сераду +7°C… +12°C, днём — ад +15°C да +19°C.

У пачатку другой паловы тыдня надворʼе чакаецца няўстойлівым. У чацвер захаваецца вялікая верагоднасць кароткачасовых дажджоў, у пятніцу аблокаў стане менш і ў большасці рэгіёнаў дажджы малаверагодныя. Пад раніцу — слабыя туманы, бачнасць да кіламетру. Ноччу +5°C… +10°C. Днём у чацвер +12°C… +17°C, у пятніцу да +15°C.

І, папярэдне, наступныя выходныя пройдуць без істотных ападкаў. Магчымыя туманы. Ноччу +3°C… +7°C. Днём у суботу +15°C… +19°C, у нядзелю +17°C… +21°C.

У цэлым, кастрычнік абяцае быць крыху цяплейшым за звычайны — на 1-1,5°C вышэй за кліматычную норму, якая складае ад +5°C на паўночным усходзе да +8°C на паўднёвым захадзе. Але гэта будзе ўжо па-сапраўднаму восеньскі месяц.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
11
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
8
Абуральна
6
1
смутны беларускі блюз/адказаць/
01.10.2023
угу. можа яшчэ і Ізраіля?
1
смутны беларускі блюз/адказаць/
01.10.2023
а яшчэ лепей - падаваць выключна беларусам у Польшчы, Літве, Латвіі, Эстоніі і Ізраілі, бо на думку некотых беларусаў у Беларусі не засталося
01.10.2023
Cioplyja reczy-dastavac.Zima na nasu.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930