Знайсці
30.09.2023 / 18:525РусŁacБел

У Еўрасаюзе прайшлі падрыхтоўку 27 тысяч украінскіх вайскоўцаў

Пра тое, што 27 тысяч украінцаў прайшлі вайсковую падрыхтоўку ў рамках трэніровачнай місіі Еўрасаюза, сказаў высокі прадстаўнік ЕС у пытаннях замежнай палітыкі і палітыкі бяспекі Жазэп Барэль падчас відэазвароту да ўдзельнікаў Форуму абаронных індустрый 30 верасня.

Жазэп Барэль. Фота: Michael M. Santiago/Getty Images

«Відавочна, што інвестыцыі ў абарону Украіны таксама азначаюць інвестыцыі ў нашу ўласную еўрапейскую бяспеку. Мы працягваем фінансаваць пастаўкі сучаснай вайсковай тэхнікі ў адпаведнасці з прыярытэтамі, вызначанымі Украінай. Таксама мы праводзім дастаткова вялікую працу па вайсковай падрыхтоўцы», — заявіў Жазэп Барэль.

Барэль нагадаў, што нядаўна ЕС павялічыў мэтавы паказчык падрыхтоўкі ў рамках місіі да 40 тысяч да канца гэтага года.

«Акрамя таго, наша ініцыятыва па вытворчасці боепрыпасаў, вядома, добра акупляецца. Мы зрабілі неадкладныя пастаўкі са склада і цяпер арыентуемся на сумесныя закупкі. У гэтым месяцы Еўрапейскае абароннае агенцтва падпісала з прамысловасцю дзевяць рамачных кантрактаў на агульную закупку 155-мм боепрыпасаў», — дадаў кіраўнік дыпламатыі ЕС.

Паводле яго слоў, «мы павінны вырабляць больш і хутчэй, каб працягваць падтрымліваць Украіну і папаўняць запасы нашых дзяржаў-членаў».

Раней стала вядома, што ў рамках схемы закупак Еўрасаюза сем краін замовілі неабходныя артылерыйскія снарады для Украіны. Гаворка ідзе пра боепрыпасы калібра 155 мм.

Чытайце таксама:

Сродкі Еўрасаюза, што прызначаліся Беларусі і Расіі, перанакіруюць Украіне і Малдове

Еўрасаюз будзе падтрымліваць беларусаў столькі, колькі неабходна — Барэль

Пашырэнне ЕС не толькі выклік гісторыі, але і геапалітычная неабходнасць — фон дэр Ляен

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
3
Нууу/адказаць/
01.10.2023
Мір надыйдзе калі вышвырнуць усіх рашысцкіх акупантаў, .... если даже мы будем обсуждать особенности фольклора финнских крестьян 17 века, ты в своем комменте из 10 слов употребишь рашизм, путин (3 раза), прапагандон - остальное союзы и предлоги. Галавой думай, хлопец - харэ плявузгать тое самае.
0
Ну харэ, бот/адказаць/
01.10.2023
Нууу, каля няма чага адказаць па факту, лукабот адразу ж пераходзіць на руzzкі язык з наборам нязвязных слоў, ды яшчэ з прапановай “ обсуждать особенности фольклора финнских крестьян 17 века”. Бот, перачытай яшчэ раз каментар, там няма ні слова прапагандон, ні слова пуцін. Я разумею, што табе так хочацца бачыць прозвішча свайго гаспадара, але яго там няма. А тваё словы “нуу”, “харэ” толькі і пацвярджае, што ты бяздумны лукашыцкі бот на акладзе.
0
Артур/адказаць/
01.10.2023
Peace, иди посчитай сколько россиян подготовили на территории нашей страны, которых Путин потом направил на убой. А твой Лукашенко этим гордится. И сколько снарядов и военной техники он передал РФ, которая потом используется чтобы убивать украинцев.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031